Перайсці да зместу

Генадзь Мікалаевіч Раждзественскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Мікалаевіч Раждзественскі
руск.: Генна́дий Никола́евич Рожде́ственский
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 мая 1931(1931-05-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 2018(2018-06-16)[4][5][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Nikolai Anosov[d][8]
Маці Natalya Rozhdestvenskaya[d]
Жонка Viktoria Postnikova[d][8]
Дзеці Sacha Rojdestvenski[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Леў Мікалаевіч Аборын і Nikolai Anosov[d]
Прафесіі дырыжор, кампазітар, музычны педагог, піяніст, аранжыроўшчык, музыкант
Гады актыўнасці з 1951
Інструменты фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Выхаванцы B. Tommy Andersson[d], Aleksandr Titov[d] і Q112895804?
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генадзь Мікалаевіч Раждзественскі (нар. 4 мая 1931, Масква — 16 чэрвеня 2018[9]) — савецкі і расійскі дырыжор, педагог, піяніст, кампазітар і музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1976). Герой Сацыялістычнай Працы (1990). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1970).

Музычную адукацыю атрымаў у Музычнай школе імя Гнесіных у А. Ф. Гнесінай і ў Цэнтральнай музычнай школе па класе фартэпіяна. У 1949 годзе паступіў у Маскоўскую кансерваторыю — у клас фартэпіяна Л.Аборына і оперна-сімфанічнага дырыжыравання, дзе прафесарам быў яго бацька Мікалай Аносаў. У 1954 годзе Раждзественскі скончыў кансерваторыю, у 1957 годзе — аспірантуру.

Дэбют Раждзественскага ў якасці дырыжора адбыўся ў 1951 годзе: у Вялікім тэатры пад яго кіраваннем быў выкананы балет П. І. Чайкоўскага «Спячая прыгажуня». Больш за 50 гадоў Раждзественскі кіруе рознымі расійскімі і замежнымі музычнымі калектывамі, вядзе актыўную педагагічную і музычна-асветніцкую дзейнасць. З 1974 года ён выкладае на кафедры оперна-сімфанічнага дырыжыравання Маскоўскай кансерваторыі, з 1976 года — прафесар, з 2001 года — загадчык кафедры.

У сезоне 2000—2001 гадах — мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра. З 1 верасня 2012 года ўзначальваў Камерны музычны тэатр ім. Б. А. Пакроўскага.

Памёр пасля працяглай хваробы[9].

Зноскі

  1. 1 2 Рождественский Геннадий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. ↑ http://www.rayfieldallied.com/artists/gennady-rozhdestvensky/
  4. ↑ Gennadi Nikolajewitsch Roschdestwenski // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. ↑ Gennadij Nikolajevič Roždestvenskij // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
  6. ↑ https://theaterencyclopedie.nl/id/019518d3-2458-70ea-ba13-6d585d6d205a
  7. ↑ Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 17 кастрычніка 2026.
  8. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #124075991 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 5 лістапада 2026.
  9. 1 2 Ушел из жизни дирижер и пианист Геннадий Рождественский (руск.)(недаступная спасылка). Новости Mail.Ru. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2018. Праверана 16 чэрвеня 2018.