Аўсянікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўсянікі

Caenis horaria
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ephemeroptera Hyatt & Arms, 1891


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  100502
NCBI  30073
EOL  523
FW  70511

Аўсянікі[1], Падзёнкі[2] (Ephemeroptera — ад грэчаскага «ephemeron» — хуткаплынны, і «ptera» — крыло) — старажытны атрад крылатых насякомых (знаходкі, пачынаючы з дэвону).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лічынка развіваецца ў вадзе. Для аўсянікаў характэрны унікальны для крылатых насякомых працэс — лінька акрыленай формы.

У імага дзве пары сеткаватых празрыстых і вельмі тонкіх крылаў, прычым пярэднія крылы заўсёды значна буйнейшыя за заднія (у некаторых аўсянікаў заднія крылы зусім не развітыя), а на канцы брушка — тры, або радзей дзве, доўгія тонкія хваставыя ніткі.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, акрамя Гавайскіх астравоў у Ціхім акіяне і вострава Святой Алены ў Атлантычным акіяне.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Уключае больш за 3000 відаў (3046 відаў па стане на люты 2008 года, з іх каля 20 відаў адзначаны на тэрыторыі Беларусі)

Некаторыя віды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне Аўсянікі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.106
  2. Аўсянікі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. - С. 171

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]