Алена Маслюкова
Алена Маслюкова | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | праваабаронца |
Дата нараджэння | 6 лютага 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
Алена Маслюкова (нар. 6 лютага 1965, Светлагорск Гомельскай вобласці) — беларуская экалагічная актывістка і праваабаронца, кіраўніца светлагорскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Гісторыя» з атрыманнем кваліфікацыі «Гісторык. Выкладчык гісторыі і грамадазнаўства» (1988)[1]. У 1988—1996 гадах выкладала гісторыю і грамадазнаўства ў сярэдняй школе ў рабочым пасёлку Сасновы Бор (каля Светлагорска). У 1996 годзе пачала выкладаць гістарычныя дысцыпліны і сусветную мастацкую культуру ў светлагорскай філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, дзе працавала да рэарганізацыі ўстановы ў 2001 годзе.
З 2001 года зноў працавала ў школе, з 2008 — у светлагорскай школе № 10. 6 лютага 2014 года перамагла на светлагорскім раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года», але на абласны этап яе не адабралі праз пазначэнне ў анкеце сваёй партыйнасці «сябра Партыі БНФ», таму Светлагорскі раён на абласным этапе ніхто не прадстаўляў. 1 ліпеня 2014 года дырэктарка школы № 10 не падоўжыла кантракт з Аленай Маслюковай, ёсць меркаванне[2], што адбылося гэта праз яе актывісцкую дзейнасць і актыўную грамадскую пазіцыю.
З 2015 года ўзначальвае светлагорскую філію Праваабарончага цэнтру «Вясна». Асноўнай спецыялізацыяй Алены Маслюковай стала абарона экалагічных правоў. Праваабаронца з’яўляецца адной з лідарак ініцыятывы супраць запуску завода па вытворчасці бялёнай цэлюлозы ў Светлагорску. 9 кастрычніка 2018 года праваабаронцу Алену Маслюкову суд Светлагорскага раёна пакараў штрафам[3] памерам 612,50 беларускіх рублёў як арганізатарку флэшмобу супраць «смярдзючага» завода, які прайшоў 15 верасня 2018 года ў Светлагорску[4]. У абарону праваабаронцы выступіла Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрства FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў, якія заклікалі беларускія ўлады спыніць пераслед Алены Маслюковай і іншых экалагічных актывістаў[5].
Таксама Алена Маслюкова ўдзельнічае ў іншых кампаніях Праваабарончага цэнтру «Вясна» — «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і іншых. Актыўна бярэ ўдзел у інфармацыйных акцыях праваабаронцаў[6].
1 чэрвеня 2019 года Алена Маслюкова абрана[7] ў кіруючы склад Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый[8] — Рабочую групу секцыі «Правы чалавека».
У 2020 годзе Алена Маслюкова стала гераіняй[9] міжнароднага фотаконкурсу «Партрэты сілы»[10] Фонду Дамоў правоў чалавека, прысвечанага жанчынам-праваабаронцам.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый у намінацыі «Грамадская лідарка года»[11] (2019, разам з актывісткай Святланай Гатальскай з руху «Маршыруй, дзетка!»[12], які прасоўвае ў Беларусі прыняцце закону аб супрацьдзеянні хатняму гвалту).
Зноскі
- ↑ «Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі»: Алена Маслюкова і светлагорскі «Бумажнік»(недаступная спасылка). euroradio.fm. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2020.
- ↑ Шукаем працу «Настаўніцы года», якую звольнілі за «дэструктыўныя думкі» . kyky.org.
- ↑ У Сьветлагорску за флэшмоб супраць кітайскага заводу аштрафавалі праваабаронцу і актывіста . svaboda.org.
- ↑ «Арыштуй нас! Нам усё роўна, дзе паміраць». У Сьветлагорску прайшоў флэшмоб супраць кітайскага заводу . svaboda.org.
- ↑ Абсерваторыя заклікае зняць усе абвінавачванні супраць светлагорскіх актывістаў . spring96.org.
- ↑ “Вясноўцы” адзначылі Міжнародны дзень Мандэлы інфармацыйнай акцыяй . spring96.org.
- ↑ Алену Маслюкову абралі ў Рабочую групу Асамблеі НДА . spring96.org.
- ↑ Асамблея НДА
- ↑ Праваабаронца Алена Маслюкова — гераіня міжнароднай фотавыставы «Партрэты сілы» . spring96.org.
- ↑ Portraits of Strength: Women Defending Human Rights 2020 . Human Rights House.
- ↑ Светлагорская актывістка стала Чэмпіёнкай грамадзянскай супольнасці Беларусі . greenbelarus.info.
- ↑ Маршыруй, дзетка!
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Учителя года уволили из школы в Светлогорске из-за деструктивных мыслей?(недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2020.;
- Шукаем працу «Настаўніцы года», якую звольнілі за «дэструктыўныя думкі» . kyky.org.;
- Как лучшую учительницу Светлогорска уволили за политику . dw.com.;
- Алена Маслюкова: «У школу вяртацца не збіраюся…»(недаступная спасылка). nv-online.info. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2021.;
- У Сьветлагорску за флэшмоб супраць кітайскага заводу аштрафавалі праваабаронцу і актывіста . svaboda.org.;
- Вучні разам з бацькамі хадзілі ў пракуратуру, каб вярнуць мне працу . greenbelarus.info.;
- Алена Маслюкова: За гэтым заводам — чыесьці фінансавыя інтарэсы . novychas.by.;
- «Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі»: Алена Маслюкова і светлагорскі «Бумажнік»(недаступная спасылка). euroradio.fm. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2020.
- Алену Маслюкову абралі ў Рабочую групу Асамблеі НДА . spring96.org.;
- Светлагорская актывістка стала Чэмпіёнкай грамадзянскай супольнасці Беларусі . greenbelarus.info.;
- Светлагорскі завод — гэта фіяска Прэзідэнта, фіяска ўрада і канцэрна . spring96.org.;
- Праваабаронца Алена Маслюкова — гераіня міжнароднай фотавыставы «Партрэты сілы» . spring96.org.;
- Фатограф Дар’я Сапранецкая: «Мяне зачапіла гісторыя супрацьстаяння адной жанчыны і цэлага заводу» . humanrightshouse.org.;
- Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску разарваў дамову з Кітаем на YouTube ад «Аб’ектыў» Белсат
- Суд над праваабаронцай Аленай Маслюковай у Светлагорску на YouTube ад «Вясна-96»
- Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі. Светлагорск на YouTube ад Еўрарадыё