Альгерд Бульба

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з А. Бульба)
Jump to navigation Jump to search
Альгерд Бульба
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1884
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1939
Месца смерці:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, перакладчык, пісьменнік

Альгерд Бульба, сапр. Вітаўт Станіслававіч Чыж (1884, фальв. Антонішкі, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць — 1939, Вільня; псеўд: Ян Еленскі, Ян Яленьскі, Гідальго, Чыжук Ашмянскі) — беларускі грамадскі дзеяч, этнограф, крытык і публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў гімназіі ў Варшаве. У снежні 1905 за агітацыю супраць царызму на Ашмяншчыне арыштаваны і аддадзены пад суд. Летам 1906 уцёк у Галіцыю. Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут (1910). Вярнуўся ў Вільню. У 1908—1911 уваходзіў у склад рэдакцыі «Нашай Нівы». Адзін час быў актывістам евангельскай царквы, займаўся бізнесам. У 1920-я чыноўнік Віленскай польскай адміністрацыі. З 1928 — віцэ-прэзідэнт Вільні.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар рэцэнзій, алегарычных апавяданняў, артыкулаў па пытаннях беларускага музычнага жыцця. Друкаваўся ў «Нашай Ніве» пад псеўданімамі, з 1911 друкаваўся ў польскіх выданнях. Рэцэнзаваў зборнік Я. Купалы «Гусляр», «Песні-жальбы» Я. Коласа. Пісаў пра грамадска-сацыяльныя погляды В. Дунін-Марцінкевіча, яго ролю ў гісторыі беларукай літаратуры, пра паэзію Т. Шаўчэнкі. Аўтар публікацый пра пастаноўкі Беларускага музычна-драматычнага гуртка, «Беларускую сюіту» Л. Рагоўскага, этнаграфічныя артыкулы пра народныя рамёствы, адзенне. Пераклаў на беларускую мову творы М. Ляскова(руск.) бел., Р. Данілеўскага(руск.) бел., Л. Андрэева і інш.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Колькі слоў аб дзявочай апратцы на Беларусі. Вільня, 1911.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]