Перайсці да зместу

Аляксандр Сяргеевіч Даргамыжскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Даргамыжскі)
Аляксандр Сяргеевіч Даргамыжскі
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 14 лютага 1813(1813-02-14)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1869(1869-01-17)[3][4][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, піяніст
Інструменты фартэпіяна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Сяргеевіч Даргамы́жскі (17 лютага 1813, с. Троіцкае, цяпер Тульская вобласць, Расія — 17 студзеня 1869) — рускі кампазітар; адзін з заснавальнікаў рускай класічнай музычнай школы (разам з М. Глінкам). Атрымаў рознабаковую (у т. л. музычную) хатнюю адукацыю.

Паслядоўнік М. Глінкі, самабытна развіваў яго традыцыі. Верны аснощным прынцыпам народнасці, нацыянальнай характэрнасці музыкі, Даргамыжскі праклаў новыя шляхі ў рускім музычным мастацтве, абнавіў прыёмы і сродкі музычнай выразнасці.

Яго найбольш вядомы твор — опера «Русалка» (1856) знаменавала нараджэнне новага жанру — народна-бытавой псіхалагічнай музычнай драмы. На аснове меладызаванага рэчытатыву, блізкага да жывых інтанацый гаворкі, стварыў тып рэчытатыўнай оперы («Каменны госць[ru]» на тэкст А. С. Пушкіна; скончана Ц. Кюі і М. Рымскім-Корсакавым, 1872). Даргамыжскі ўпершыню ўвасобіў у музыцы тэму сацыяльнай няроўнасці, узбагаціў жанры вакальнай лірыкі: рамансы «Я вас любіў», «Вяселле», «Начны зефір», «I сумна, і нудна», песня «Млынар», драматычная песня «Стары капрал», сатырычна-камічныя песні «Чарвяк», «Тытулярны саветнік». 3 іншых твораў: опера «Эсмеральда» (1847), опера-балет «Трыумф Вакха» (1848); для аркестра: жарт-фантазія «Баба-яга, або 3 Волгі nach Riga» (1862), «Маларасійскі казачок» (1864), «Чухонская фантазія» (1867).

Даргамыжскі акрэсліў новыя шляхі ў оперным і камерна-вакальных жанрах, якія вядуць да творчасці М. Мусаргскага, П. Чайкоўскага і інш. рускіх кампазітараў.

Зноскі

  1. Alexander Sergejewitsch Dargomyschski // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Alexander Sergeyevich Dargomïzhsky // Musicalics
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Alexander Dargomyzhsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Даргомыжский Александр Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
  • Н. М. Юдзеніч. Даргамыжскі Аляксандр Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Пекелис М. Даргомыжский и народная песня. М. ; Л., 1951;
  • Пекелис М. А.  С.  Даргомыжский и его окружение. Т. 1—3. М., 1966—1983;
  • Скудина Г. Даргомыжский — восхождение к правде // Муз. жизнь. 1984. № 5.