Алег Севяр’янавіч Мішараў
Алег Севяр’янавіч Мішараў | |
---|---|
руск.: Олег Северьянович Мишарев | |
Дата нараджэння | 7 красавіка 1922 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 31 мая 1997 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР, Беларусь |
Род дзейнасці | урач, хірург, дзіцячы хірург, выкладчык універсітэта, медыцынскі адміністратар, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1967) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | А. М. Болдзін, С. Х. Архангельскі |
Узнагароды |
Алег Севяр’янавіч Мі́шараў[2] (руск.: Мишарев Олег Северьянович; 7 красавіка 1922, Саратаў — 31 мая 1997, Мінск) — вучоны ў галіне дзіцячай хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1969), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Саратаў. Скончыў сярэднюю школу і ў 1940 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У верасні 1941 года быў цяжка паранены, праходзіў лячэнне ў шпіталях, у час якога паступіў у Ташкенцкі медыцынскі інстытут і здаў экзамены за 1-ы курс[3]. Пасля дэмабілізацыі з арміі ў 1943 годзе працягваў вучобу ў Саратаўскім медыцынскім інстытуце, які скончыў у 1947 годзе і ў 1947—1951 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры пры ім. У 1951 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хирургическая анатомия солнечного сплетения»[4][5]. У 1951—1954 гг. працаваў асістэнтам кафедры агульнай хірургіі Саратаўскага медыцынскага інстытута. З 1954 года А. С. Мішараў у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў. Займаў пасаду асістэнта кафедры хірургіі ў 1954—1961 гг., дацэнта кафедры грудной і дзіцячай хірургіі ў 1961—1967 гг., прафесара кафедры ў 1967—1969 гг. У 1967 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Ожоги на фоне лучевой болезни (экспериментальное исследование)»[4]. У 1969—1990 гг. А. С. Мішараў узначальваў кафедру дзіцячай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова кіраваў Рэспубліканскім цэнтрам дзіцячай хірургіі[4]. У 1990—1994 гг. прафесар кафедры дзіцячай хірургіі.
Памёр А. С. Мішараў 31 мая 1997 г. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
Навуковая дзейнасць і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]А. С. Мішараў займаўся пытаннямі дзіцячай гнойнай хірургіі, кардыяхірургіі, педыятрычнай інтэнсіўнай тэрапіі, марфалагічнага абгрунтавання хірургічнай тактыкі і інш. Распрацаваў метады хірургічнага лячэння перытанітаў у дзяцей. Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, 4 вынаходніцтваў[4]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 3 доктарскіх і 24 кандыдацкіх дысертацый[4]. Прымаў удзел у 6 міжнародных навуковых з’ездах і канферэнцыях (у Японіі (1972), ГДР (1973), Іспаніі (1977) і інш.)[4].
Быў членам праўлення Усесаюзнага таварыства хірургаў, членам праўлення таварыства кардыяхірургаў[3]. Ганаровы член Навуковага таварыства хірургаў Беларусі.
Сярод апублікаваных прац:
- Хирургическое лечение проникающих ранений груди в мирное время, 1964;
- Повреждения груди и их лечение, 1970;
- Справочник по детской хирургии", 1980 (у сааўтарстве);
- Нарушение гомеостаза при гнойно-септических заболеваниях у детей, 1981;
- Интенсивная терапия и реанимация тяжело больных детей, 1995.
Сааўтар метадычных рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя БССР «Метод спонтанного дыхания с положительным давлением на выдохе в борьбе с дыхательной недостаточностью у детей» (1978), «Программы инфузионной терапии при гнойно-септических заболеваниях у детей», (1983)[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «За баявыя заслугі» (1941)[6].
Зноскі
- ↑ а б в г http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-209195&strq=l_siz=20
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
- ↑ а б Пулатов А. Т. Олег Северьянович Мишарев // Детская хирургия, 1998, № 3. Архівавана 1 лістапада 2019. (руск.)
- ↑ а б в г д е ё [https://web.archive.org/web/20191031032951/https://www.bsmu.by/page/55/3188/ Архівавана 31 кастрычніка 2019. Мишарев Олег Северьянович (07.04.1922—31.05.1996)] Архівавана 31 кастрычніка 2019. (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- ↑ Абаев Ю. Великий характер — маяк для других // Медицинский вестник Архівавана 1 лістапада 2019. (руск.)
- ↑ Память народа — электронный банк документов о награждениях орденами и медалями в период Великой Отечественной войны. Архівавана 1 лістапада 2019. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мішараў Алег Севяр’янавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 492. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 5. — Минск, 2007.
- Мішараў Алег Севяр’янавіч // Памяць : Мінск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : [у 5 кн.]. — Мінск, 2007. — Кн. 5, ч. 2. — С. 502.
- Профессор Олег Северьянович Мишарев: (К 60-летию со дня рождения) //Вестн. хирургии. — 1983. — № 4,- С. 146.
- Мишарев Олег Северьянович: (К 70-летию со дня рождения) //Здравоохр. Беларуси. — 1992. — № 11. — С. 77.
- Мишарев Олег Северьянович //История хирургии Республики Беларусь: Метод, материалы. — Гродно, 1993.-С. 40.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- [https://web.archive.org/web/20191031032951/https://www.bsmu.by/page/55/3188/ Архівавана 31 кастрычніка 2019. Мишарев Олег Северьянович (07.04.1922—31.05.1996)] (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Аверин, В. И. Галерея детских хирургов Беларуси. Олег Северьянович Мишарев Архівавана 31 кастрычніка 2019./ В. И. Аверин, А. П. Шмаков, Т. В. Кузьменко // Актуальные вопросы детской хирургии: сборник материалов VII Республиканской научно-практической конференции с международным участием, посвященной 30-летию кафедры детской хирургии, Гродно, 24-25 сентября 2015 г. / Министерство здравоохранения Республики Беларусь, УО «Гродненский государственный медицинский университет»; [редкол.: В. И. Ковальчук (отв. ред.), А. В. Глуткин]. — Гродно, 2015. — C. 18—20. (руск.)
- Мишарев, Олег Северьянович (доктор медицинских наук; 1922—1997)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Мишарев Олег Северьянович Архівавана 31 кастрычніка 2019. (руск.) // Сайт БелМАПА
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаве
- Памерлі 31 мая
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Саратаўскага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Саратаўскага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хірургі СССР
- Хірургі Беларусі
- Педыятры СССР
- Педыятры Беларусі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Пагранічнікі
- Чырвонаармейцы
- Загадчыкі кафедраў БДМУ