Ала Хрыстафораўна Прасяная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Х. Прасяная)
Ала Хрыстафораўна Прасяная
Дата нараджэння 27 студзеня 1947(1947-01-27) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Ала Хрыстафораўна Прасяная (дзявочае Таўпека; нар. 27 студзеня 1947, в. Новы Двор, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1965 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага тэхнікума ў Кішынёве. У 19651967 гадах працавала тэхнікам-архітэктарам, старэйшым тэхнікам-архітэктарам інстытута «Малддзіпрабуд»

У 1976 годзе скончыла архітэктурны факультэт БПІ. Працавала ў інстытуце «Мінскпраект»: старэйшы тэхнік-архітэктар, архітэктар, старэйшы архітэктар, загадчык групы архітэктараў (19681995), галоўны архітэктар праектаў (1995—2011), з 2012 — галоўны спецыяліст па архітэктуры і горадабудаўніцтве.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1983 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі.

Пражывае ў Мінску па вул. Касманаўтаў, 33

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

На пасадзе галоўнага архітэктара праекта УП «Мінскпраект» і як аўтар (сааўтар) праектаў запраектаваны аб’екты для г. Мінска: комплекс будынкаў Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь па вул. Магілёўскай; рэканструкцыя вадналыжнай базы РСДЮШАР алімпійскага рэзерву па вадналыжным спорце на р. Пціч у в. Воўкавічы; інтэрнат на 300 месцаў з медыка-аднаўленчым цэнтрам алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы ў спорткомплексе «Працоўныя рэзервы» па вул. Каліноўскага; рэканструкцыя будынка Крытага катка ў парку імя М. Горкага; поле для хакея на траве з будынкам функцыянальных дапаможных памяшканняў у парку імя М. Горкага; рэканструкцыя будынка тэнісных кортаў па пр. Пераможцаў; фізкультурна-аздараўленчы комплекс завода халадзільнікаў па пр. Пераможцаў; галоўны навучальны корпус Міжнароднага дзяржаўнага экалагічна інстытута імя А. Дз. Сахарава па вул. Даўгабродскай; прыбудова да будынка Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па вул. Інтэрнацыянальнай; дзіцячыя яслі-сады на 230 і 160 месцаў у мікрараёнах «Брылевічы» і «Каменная Горка — 4»; школы на 1020 навучэнцаў у мікрараёне «Каменная Горка — 4 і 5»; падземныя аўтастаянкі па вул. Магілёўскай; дзіцячая паліклініка на 480 наведванняў за змену ў мікрараёне «Каменная Горка — 2»; жылыя дамы па вул. Пуліхава і іншыя аб’екты жыллёвай, адміністрацыйнай, сацыяльнай, медыцынскай, гандлёвай, і спартыўна-аздараўленчай скіраванасці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае 23 заахвочванні на прадпрыемстве за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і высокія вытворчыя паказчыкі, у т.л. Ганаровыя граматы прадпрыемства (1968, 1969, 1971, 1972, 1978, двойчы 1984, 1986, 1988). Ёй абвешчана падзяка Мінгарвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў будаўнічым комплексе і высокія прафесійныя якасці, праяўленыя пры рэканструкцыі Крытага катка ў парку імя М. Горкага ў Мінску (1998). Узнагароджана Ганаровай граматай Мінгарвыканкама за важкі асабісты ўнёсак у праектаванне забудовы г. Мінска (2005); па выніках вытворчай дзейнасці яе імя занесена на Дошку Пашаны прадпрыемства (2008, 2011). Узнагароджана нагрудным знакам «15 год Дзяржаўнай мытнай службе» за праектаванне і будаўніцтва комплексу будынкаў Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь у Мінску (2006). Ветэран працы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Просяная (Товпеко) Алла Христофоровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)