Перайсці да зместу

Бабча (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабча
Морфаметрыя
Даўжыня 0,87 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,2 км²
Аб’ём 0,00135 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,07 км
Найбольшая глыбіня 13 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,95 км²
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бабча (Беларусь)
Бабча
Бабча
Бабча (Віцебская вобласць)
Бабча
Бабча
Мапа

Ба́бча — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ладасна, за 16 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Бабча.

Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,87 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Найбольшая глыбіня 13 м. Аб’ём вады ў возеры 1,35 млн м³. Плошча вадазбору 1,95 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, на ўсходзе 20—22 м. Берагі нізкія, паўночныя і ўсходнія тарфяністыя. Дно ілістае, мелкаводдзе пясчанае.

У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Кабак.

  • Бабча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  • Бабча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. Мн.: Белкартография, 2009. Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)