Кабак (возера)
Кабак | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,87 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 0,23 км² |
Аб’ём | 0,00126 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,1 км |
Найбольшая глыбіня | 8,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,5 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,36—0,45 ‰ |
Празрыстасць | 2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 12,6 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Каба́к — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ладасна, за 17 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёсак Кабак і Двор Бабча.
Плошча возера складае 0,23 км². Даўжыня 0,87 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Найбольшая глыбіня 8,9 м, сярэдняя 5,5 м. Аб’ём вады 1,26 млн м³. Плошча вадазбору 12,5 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (ва ўсходняй частцы 20—25 м), на поўдні і паўднёвым захадзе невыразныя, спадзістыя, на поўначы пад лесам і хмызняком. Пойма шырынёй да 10 м, пераўвільготненая, месцамі тарфяністая, парослая хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, на паўднёвым захадзе возера сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, глыбакаводная частка ложа плоская, выслана крэменязёмістым сапрапелем. Возера эўтрофнае. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 2 м і на адлегласці 5—15 м ад берага возера. Да глыбіні 3—3,7 м растуць рагаліснік, рдзесты, гарлачыкі, шышняк.
На поўдні ў Кабак ўпадае ручай з возера Бабча, на поўначы выцякае ручай у возера Ладасна.
У возеры водзяцца шчупак, лінь, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, мянтуз і іншыя віды рыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)