Багалюбава (Уладзімірская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Від на сяло Багалюбава са Свята-Багалюбскім жаночым манастыром
Чыгуначная станцыя ў Багалюбаве

Багалю́бава — гарадскі пасёлак у Расіі, ва Уладзімірскай вобласці, каля вусця ракі Нерлі. Былая рэзідэнцыя Андрэя Багалюбскага.

У пасёлку знаходзіцца чыгуначная станцыя Багалюбава[ru].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Багалюбава было заснавана ў 1158 годзе па распараджэнню князя Андрэя Багалюбскага. Княжацкая рэзідэнцыя была пабудавана ў 1158—1565.

У 1177 годзе рэзідэнцыя разрабавана разанскім князем Глебам, у 1230-я гады разбурана татарамі.

Выдатнасці[правіць | правіць зыходнік]

Часткова захаваліся земляныя валы, равы, ніжнія часткі сцен і слупоў белакаменных умацаванняў, рэшткі замка, цокальная частка храма Раства Багародзіцы (1158—65), на якой пастаўлена барочная ярусная царква (1751).

Галоўны сабор, надбрамная званіца і келлі пабудаваны ў 19 ст.

Цяпер Багалюбава ў складзе Уладзіміра-Суздальскага гісторыка-мастацкага і архітэктурнага музея-запаведніка. За 1,5 км ад Багалюбава — царква Пакрова на Нерлі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]