Бадзёры
Пасёлак
Бадзёры
| ||||||||||||||||||||||||
Бадзёры[1] (трансліт.: Badziory, руск.: Бадёрый) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 5 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 44 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Побач аўтадарога Буда-Кашалёва — Уваравічы.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассавета[2]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 35 гаспадарак, 79 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1959 год — 77 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 35 гаспадарак, 79 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0