Жытанежжа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Жытанежжа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 18 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Жытанежжа на карце Беларусі ±
Жытанежжа (Беларусь)
Жытанежжа
Жытанежжа (Гомельская вобласць)
Жытанежжа

Жытане́жжа[1] (трансліт.: Žytaniežža, руск.: Житонежье) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

За 12 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).

Каля вёскі найвышэйшы пункт раёна (157 м).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Губічы — Буда-Кашалёва.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. З 1884 года працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 4 ветракі, у Недайскай воласці Гомельскага павета. У 1909 годзе 926 дзесяцін зямлі. У 1912 годзе пабудаваны будынак земскай школы і пачаліся заняткі ў ёй.

У 1925 годзе ў Недайскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Трактар», працавалі гамарня, вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 28 лістапада 1943 года вызвалена ад захопнікаў. На фронце загінулі 72 жыхары вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка).

Да 17 мая 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Недайскага сельсавета[2], да 1 снежня 2009 года — у склад Глазаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 18 гаспадарак, 34 жыхары.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1858 год — 13 двароў, 135 жыхароў.
  • 1897 год — 43 двары, 371 жыхар (паводле перапісу).
  • 1909 год — 55 двароў, 412 жыхароў.
  • 1925 год — 111 двароў.
  • 1959 год — 302 жыхары (паводле перапісу).
  • 2004 год — 18 гаспадарак, 34 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]