Дземідоўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пасёлак
Дземідоўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
25
Насельніцтва
37 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Дземідоўка на карце Беларусі ±
Дземідоўка (Беларусь)
Дземідоўка
Дземідоўка (Гомельская вобласць)
Дземідоўка

Дземідо́ўка[1] (трансліт.: Dziemidoŭka, руск.: Демидовка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 4 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планоўка складаецца з прамалінейнай, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыціх землях. У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 15 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 25 гаспадарак, 37 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1959 год — 216 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 25 гаспадарак, 37 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]