Балота Гніення

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Балота Гніення
Palus-putredinis-clem1.jpg
Балота Гніення

Балота Гніення (лац.: Palus Putredinis) — раён месяцовай паверхні, размешчаны паміж кратарам Архімед на паўночным усходзе і Апенінамі на поўдні. З поўначы дадзены раён абмяжоўвае кратэр Аўтоліка, з захаду горы Архімед[1].

Ва ўсходняй частцы Балота Гніення знаходзіцца раён Хедлі-Апеніны, дзе здзейсніў пасадку месяцовы модуль Апалона-15. У гэтай вобласці быў знойдзены адзін з самых вядомых узораў месяцовага грунту, дастаўленых на Зямлю, які атрымаў назву Камень Быцця, узростам 4,1 мільярда гадоў. На прыведзенай фатаграфіі, у ніжняй правай частцы здымка, добра бачная звілістая паласа, якая праходзіць па ўсходнім краю кратэра Хедлі С (Hadley C). Гэта разора Хедлі (Hadley Rille), пакручасты каньён шырынёй ад аднаго да паўтара кіламетраў і глыбінёй каля 400 метраў. У раёне Хедлі-Апеніны астранаўтамі Апалона-15 усталяваная мемарыяльная шыльда з імёнамі загінулых савецкіх і амерыканскіх касманаўтаў. Каля шыльды ляжыць невялікая алюмініевая фігурка астранаўта ў скафандры.

Да поўначы ад Балота Гніення размешчаны заліў Лунніка, дзе здзейсніла жорсткую пасадку Луна-2, першая ў свеце аўтаматычная станцыя, якая дасягнула паверхні Месяца.

Селенаграфічныя каардынаты 27°22′ пн. ш. 0°00′ у. д. / 27.36° пн. ш. 0° у. д. / 27.36; 0, дыяметр каля 180 км[2].

Зноскі

  1. The Full Moon Atlas (англ.) . Luna Society International. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 3 лістапада 2010.
  2. Gazetteer of Planetary Nomenclature (англ.) . International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 3 лістапада 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]