Мора Холаду
Выгляд
Мора Холаду | |
---|---|
Мора Холаду (лац.: Mare Frigoris) — месяцавае мора, якое размешчанае на поўнач ад Мора Дажджоў і цягнецца да паўночнага ускрайку Мора Яснасці. З поўдня да Мора Холаду прымыкаюць горы Альпы, якія знаходзяцца навакол Мора Дажджоў, рассечаныя прамой расколінай даўжынёй 170 км пры шырыні 10 км — Далінай Альпаў. Мора размешчана ў вонкавым кольцы Акіяну Бур; сфарміравалася ў эпоху Раннеімбрыйскага перыяду, яго ўсходняя частка — у Познеімбрыйскі перыяд, а заходняя — у Эратасфенскі перыяд геалагічнай актыўнасці Месяца.
Да поўдня ад мора размешчана цёмнае круглявае ўтварэнне — кратар Платон.
Селенаграфічныя каардынаты аб'екта — 56°00′ пн. ш. 1°24′ у. д. / 56,0° пн. ш. 1,4° у. д.G[1], дыяметр складае 1596 км[1].
Зноскі
- ↑ а б Gazetteer of Planetary Nomenclature (англ.). International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012. Праверана 5 жніўня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- The Full Moon Atlas Архівавана 11 сакавіка 2012.