Возера Надзеі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Возера Надзеі
Возера Надзеі

Возера Надзеі (лац.: Lacus Spei) — адносна невялікае месяцавае мора, размешчанае ў паўночна-ўсходнай частцы бачнага боку Месяца.

Селенаграфічныя каардынаты аб'екта — 43°00′ пн. ш. 65°00′ у. д. / 43,0° пн. ш. 65,0° у. д. / 43.0; 65.0G[1], дыяметр складае 80 км[1].

На поўнач ад возера размешчаны кратар Меркурый (лац.: Crater Mercurius), на ўсходзе — кратар Зянон (лац.: Crater Zeno), на поўдні — кратар Месала (лац.: Crater Messala), а на захадзе кратэры Керынгтан (лац.: Crater Carrington), Шумахер (лац.: Crater Schumacher) і Возера Вечнасці[2].

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Гэтая вобласць першапачаткова атрымала назву «Струве» (лац.: Struve) і пад № 346 была ўключана ў першую афіцыйную наменклатуру аб'ектаў на паверхні Месяца Міжнароднага астранамічнага саюза, выдадзеную Благг і Мюлерам у 1935[3].

У каталогу The System of Lunar Craters, выдадзеным Д. Артурам у 1963-1966 гадах, кратэр Ота Струвэ быў перайменаваны ў Струве. Каб пазбегнуць блытаніны, разгляданай вобласці было прысвоена назва Мора Струве(лац.: Mare Struve)[4].

У 1976 Возера Надзеі атрымала цяперашнюю назву[5].

Зноскі

  1. а б Gazetteer of Planetary Nomenclature (англ.). International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012. Праверана 5 жніўня 2010.
  2. Мапа месяцавай паверхні (англ.). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2012. Праверана 5 жніўня 2010.
  3. Mary A. Blagg, K. Müller NAMED LUNAR FORMATIONS, стр.14 Архівавана 23 верасня 2015.
  4. IAU Transactions XIIB
  5. IAU Transactions XVIB

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]