Мора Пены
Jump to navigation
Jump to search
Мора Пены | |
---|---|
![]() Мора Пены |
Мора Пены (лац.: Mare Spumans) — месяцавае мора на бачным баку Месяца. Мае 139 кіламетраў у дыяметры[1]. Было ўключана ў першую афіцыйную наменклатуру аб'ектаў на паверхні Месяца Міжнароднага астранамічнага саюза, выдадзеную Благг і Мюлерам у 1935 годзе[2]. Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы бачнага боку на ўсход ад мора Дастатку і да паўднёвага захаду ад мора Хваль[3]. У той час, як басейн вакол мора Пены быў сфарміраваны ў Нектарскі перыяд, само яно сфармавалася некалькі пазней, у Познеімбрыйскі перыяд[4]. На заходнім (правым) краю мора знаходзіцца кратэр Пці (да 1976 года — сатэлітны кратэр Апалоній W)[4].
Зноскі
- ↑ Gazetteer of Planetary Nomenclature (англ.) . International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2012. Праверана 8 жніўня 2010.
- ↑ Mary A. Blagg, K. Müller NAMED LUNAR FORMATIONS
- ↑ Карта видимой стороны Луны
- ↑ 4,0 4,1 Lunar.arc.nasa.gov: Mare Spumans