Балота Туманаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Балота Туманаў

Балота Туманаў (лац.: Palus Nebularum) — вобласць на паверхні Месяца, размешчаная паміж кратэрамі Касіні і Теэтет (хоць часам паказваюць, што Теэтет ляжыць у самым балоце)[1]. Гэтая назва не ўваходзіць у сучасны афіцыйны спіс аб'ектаў на месяцовай паверхні, складзены Міжнародным астранамічным саюзам і лічыцца часткай Мора Дажджоў.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню назва «Балота Туманаў» з'явілася ў кнізе «The Moon, and the Condition and Configurations of Its Surface» апублікаванай Э. Нейсанам (en:Edmund Neville Nevill) у 1876 годзе. Гэта назва была ўключана ў каталог «Collated List», выдадзены Мэры Благг (en:Mary Adela Blagg) у 1913 годзе.

Балота Туманаў пад № 922 было ўключана ў першую афіцыйную наменклатуру аб'ектаў на паверхні Месяца Міжнароднага астранамічнага саюза, выдадзены М. Благг і К. Мюлерам у 1935 годзе[2].

Балота Туманаў было выключана з абноўленай наменклатуры ў адпаведнасці з «Photographic Lunar Atlas», выдадзеным Дж. Койперам у 1960 годзе. Было паказана, што дадзеная вобласць не заслугоўвае асобнай назвы.

Зноскі

  1. Карта лунной поверхности (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012. Праверана 16 жніўня 2010.
  2. Mary A. Blagg, K. Müller NAMED LUNAR FORMATIONS, стр.36

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]