Мора Аблокаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мора Аблокаў
Mnubium.jpg
Мора Аблокаў

Мора Аблокаў (лац.: Mare Nubium) — месяцовае мора, размешчанае на бачным баку Месяца, на паўднёвы ўсход ад Акіяна Бур. Лічыцца, што басейн мора утварыўся ў Данектарскі перыяд, утварэнні навакол яго — у Раннеімбрыйскі перыяд. Само мора было затоплена лавай ў Познеімбрыйскі перыяд. На захадзе мора размешчаны кратар Буліяльд[1], які ўтварыўся ў Эратасфенскі перыяд, на поўдні — кратар Пітат. Промні кратара Ціха перасякаюць мора з поўдня на паўночны захад. У паўднёвай частцы мора, паміж кратарамі Бірт і Табітай размешчаны тэктанічны скід Прамая Сцяна (Rupes Recta)[2] даўжынёй 125 км і вышынёй 240 м[3], які лёгка ўбачыць ў 60-міліметровы тэлескоп[4]..

Мора Аблокаў было першым, здымкі якога былі атрыманы ў ходзе місіі Lunar Reconnaissance Orbiter.

Зноскі

  1. Observatorio ARVAL - Moon Map. Observatorio ARVAL. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012.
  2. Rupes Recta
  3. Галкин И.Н. Внеземная сейсмология — м: Наука, 1988. — С. 111. — 195 с. — (Планета Земля и Вселенная). — 15000 экз. — ISBN 502005951X.
  4. Луна и как её наблюдать

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]