Мора Непагадзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мора Непагадзі

Мора Непагадзі (лац.: Mare Hiemis) — маленькая вобласць на паверхні Месяца, размешчаная на дне кратара Шлюцер. Гэтая назва не ўваходзіць у сучасны афіцыйны спіс аб'ектаў на месяцовай паверхні, складзены Міжнародным астранамічным саюзам.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Мора Непагадзі таксама вядома пад назвай Мора Зімы (не блытаць з азёрамі Зімы). Гэты аб'ект упершыню з'явіўся пад № 1319-1321 у каталогу Ю. Франца (en:Julius Heinrich Franz) «Die Randlandschaften des Mondes», выдадзеным у 1913 годзе, разам з марамі Вясны, Лета і Восені (пазней названымі азёрамі).

Мора Непагадзі пад № 1975a было ўключана ў першую афіцыйную наменклатуру аб'ектаў на паверхні Месяца Міжнароднага астранамічнага саюза, выдадзеную М. Благг і К. Мюлерам у 1935 годзе[1].

Мора Непагадзі было выключана з абноўленай наменклатуры ў 1961 годзе[2] у адпаведнасці з «Photographic Lunar Atlas», выдадзеным Дж. Койперам у 1960 годзе. Гэта звязана з тым, што на здымках, зробленых арбітальнымі апаратамі было бачна, што Мора Непагадзі ўяўляе сабой невялікі ўчастак цёмнага матэрыялу, які не заслугоўвае асобнай назвы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]