Мора Хваль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мора Хваль

Мора Хваль

Мора Хваль (лац.: Mare Undarum) — месяцавае мора, размешчанае дакладна на поўнач ад мора Пены на бачным з Зямлі боку Месяца, паміж кратэрам Фірмік і ўсходнім Лімбам.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мора Хваль з'яўляецца адным з самых высока размешчаных месяцавых мораў у басейне мора Крызісаў. Селенаграфічныя каардынаты ўтварэння: 6°48′ пн. ш. 68°24′ у. д. / 6,8° пн. ш. 68,4° у. д. / 6.8; 68.4G[1], дыяметр 243 км[1].

Размяшчэнне Мора Хваль на
бачным боку Месяца

Навакольны мора басейн складзены пародамі Нектарскага перыяду, у той час як базальты, якія ўтвараюць мора, належаць да раннеімбрыйскага перыяду.

У паўднёвай частцы мора размешчаны кратэр Дубяга дыяметрам 53 км[2], з паўднёвага ўсходу прымыкае кратэр Кандарсэ P (дыяметр 46 км[2]).

Калі нямецкі астраном Ёган Медлер назіраў дадзены ўчастак Месяца ў 1830-x гадах, ён заўважыў крывыя цёмныя палосы на паверхні мора Хваль, што прывяло вучонага да непраўдзівых высноў аб наяўнасці расліннасці на паверхні спадарожніка Зямлі.

Зноскі

  1. а б Planetary Names: Mare Undarum on Moon (англ.). International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012. Праверана 5 жніўня 2010.
  2. а б Virtual Moon Atlas(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 10 лістапада 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]