Перайсці да зместу

Балотніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балотніца

Eleocharis calva
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eleocharis R.Br., 1810

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40010
NCBI  46324
EOL  29150
GRIN  g:4164
IPNI  30003459-2
FW  319854

Бало́тніца[1][2][3], або сітнёг[2][4], сітняк[3] (Eleocharis) — род вільгацелюбівых аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Сцёблы раслін голыя, не галінастыя, без лісця, гладкія або з невялікімі барознамі. Каля асновы сцябла маецца 1—3 ці некалькі лістоў. Кветкі двухполыя, у адзіночных каласках па канцах сцёблаў. Плод — арэшак.

Расліны гэтага роду сустракаюцца ў волкіх месцах: ля вадаёмаў, на балотах і на вільготных лугах. Могуць утвараць зараснікі.

Род ўключае больш за 260 відаў, з іх 7 на тэрыторыі Беларусі.

Род уключае больш 280 відаў[5]. Некаторыя з іх:

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. 2 350 экз.
  2. 1 2 БелЭн 1996.
  3. 1 2 ЭПБ 1983.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14.
  5. The Plant List: Eleocharis
  • Бало́тніца, сітнёг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 224. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Іванкіна В. М. Бало́тніца, сітняк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 260.  575 с., іл. 10 000 экз.
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 77. — 864 с. 150 600 экз. ISBN 5-85270-002-9. (руск.)