Перайсці да зместу

Балотніца балотная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балотніца балотная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eleocharis palustris (L.) Roem. & Schult.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40019
NCBI  110297
EOL  1120155
IPNI  1094314-2
TPL  kew-242738

Бало́тніца балотная[1][2], Балотнік[3], Балотніца прамежкавая[4] (Eleocharis palustris) — невялікая расліна з роду Балотніца (Eleocharis) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—50 см з вельмі галінастым карэнішчам, ад якога адыходзяць цёмна-зялёныя вертыкальныя парасткі з невялікімі барознамі і похвамі пурпуровага колеру каля асновы. Сцёблы развіваюцца пучкамі, таму зараснікі могуць нагадваць шчотку. Каласкі маюць даўжыню 5—20[1] мм. Каляплоднік пераважна складаецца з 4 шчацінак з шыпікамі, накіраванымі ўніз. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў большай частцы Паўночнага паўшар’я ад Азорскіх астравоў, Канарскіх астравоў і Паўночнай Афрыкі да Ісландыі і ва ўсёй Еўропе на ўсход, праз Блізкі Усход, Непал, Пакістан, Каўказ, Казахстан і Манголію да Сахаліна, Японіі і Кітая. Таксама пражывае па ўсёй Паўночнай Амерыцы ад Аляскі да Грэнландыі і на поўдзень, ва ўсходняй частцы Мексікі. Расце на плыткаводдзях і па берагах вадаёмаў, па канавам, каля сырых дарог, на лугах, утварае цёмна—зялёныя зараснікі. Цвіце ў маі—ліпені.

Скот есць гэту расліну неахвотна, у выглядзе сена — лепш.

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Eleocharis intersita Zinserl.
  • Бало́тніца, сітнёг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 224. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Іванкіна В. М. Бало́тніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 260.  575 с., іл. 10 000 экз.
  • Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. О. М. Утєвської. X.: Фактор, 2011. — 208 с. — C. 86. (укр.)