Баляслаў Цеханавецкі
Баляслаў Цеханавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Мікалаевіч Сакалоўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Сцяпанавіч Ключароў[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 сакавіка 1857 |
||||||
Смерць |
3 сакавіка 1910 (52 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Цеханавецкія | ||||||
Бацька | Павел Юзаф Цеханавецкі[d] | ||||||
Маці | Аляксандра з Рызнічаў[d] | ||||||
Жонка | Соф'я з Цюндзявіцкіх[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Баляслаў Станіслаў Іосіф Альберт Іосіфавіч (Паўлавіч) Цеханавецкі (руск.: Болеслав Павлович Цехановецкий; 17 сакавіка 1857, в. Гопчыца — 3 сакавіка 1910)[1] — дзяржаўны дзеяч, іркуцкі віцэ-губернатар, пермскі віцэ-губернатар (1901—1904), смаленскі віцэ-губернатар, уфімскі губернатар з 27 чэрвеня па лістапад 1905 г.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Паўла Цеханавецкага і Александрыны з Рызнічаў.
Пасля заканчэння курсу ў Імператарскім вучылішчы правазнаўства, з чынам тытулярнага саветніка быў прызначаны на службу ў дэпартамент міністэрства юстыцыі і быў адкамандзіраваны для заняткаў у першае аддзяленне трэцяга дэпартамента Урадавага Сената ў маі 1878 года. У наступным годзе пераведзены на службу ў міністэрства фінансаў і камандзіраваны для заняткаў да юрысконсульта міністэрства. З 1881 года быў чыноўнікам адмысловых даручэнняў міністэрства фінансаў. З 7 мая 1883 года займаў пасаду полацкага павятовага маршалка і старшыні Полацкай павятовай па сялянскіх справах прысутнасці, а таксама ганаровага міравога суддзі Лепельскай акругі. Затым 13 жніўня 1892 года Б. П. Цеханавецкі прызначаны абавязковым членам Таўрычаскай губернскай прысутнасці, на гэтай пасадзе знаходзіўся да 12 ліпеня 1897 года, калі быў выдадзены Найвышэйшы загад аб прызначэнні яго іркуцкім віцэ-губернатарам. На гэтай пасадзе працяглы час выконваў абавязкі іркуцкага губернатара; у снежні 1898 года быў прызначаны ганаровым міравым суддзёй акругі Іркуцкага акруговага суда на трохгоддзе; 1 студзеня 1901 года «Найусеміласціва» ўзведзены ў чын сапраўднага стацкага саветніка.
Пераведзены 21 верасня 1901 года на пасаду пермскага віцэ-губернатара. У час праходжання службы на гэтай пасадзе некалькі разоў выконваў абавязкі пермскага губернатара. 14 ліпеня 1902 года быў выбраны агульным сходам членаў аддзела пермскага мясцовага ўпраўлення Чырвонага Крыжа таварышам старшыні гэтага ўпраўлення.
27 лістапада 1903 года атрымаў Найусеміласцівае пажаданне на прадастаўленне права нашэння «Знака ўзнагароды 24 лістапада 1866 года» за пазямельнае ўладкаванне дзяржаўных сялян; 1 студзеня 1901 года быў Найвышэйша ўзнагароджаны ордэнам Св. Уладзіміра 3-й ступені.
Найвышэйшым загадам па грамадзянскім ведамстве 20 студзеня 1904 года пераведзены на пасаду смаленскага віцэ-губернатара. Агульным сходам Смаленскага аддзела Расійскага Таварыства абароны жывёлы 4 красавіка 1904 года выбраны старшынёй аддзела.
Найвышэйшым загадам па грамадзянскім ведамстве ад 16 красавіка 1904 года прызначаны ганаровым міравым суддзёй Лепельскага павета на трохгоддзе з 1 красавіка 1902 года, з захаваннем на пасадзе. Агульным сходаў членаў Смаленскага Імператарскага Расійскага Таварыства выратавання на водах аднагалосна выбраны старшынёй Смаленскага акруговага ўпраўлення. Імянным Найвышэйшым указам, дадзеным Урадаваму Сенату 27 чэрвеня 1905 года Цеханавецкаму Найусеміласціва загадана быць Уфімскім губернатарам.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Ciechanowiecki. Episodes de la Crise Revolutionnaire Russe. 1921.
Зноскі
- ↑ Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Губернатор Цехановецкий (1905 г.), «Генеалогия и архивы».
- УФИМСКИЯ ГУБЕРНСКИЯ ВЕДОМОСТИ (июль 1905 года), подготовила Анна МАСЛОВА, Газета «Уфимские Ведомости», № 28 (81), 12 июля 2004 г.
- Уфімскія губернатары
- Павятовыя маршалкі полацкія
- Іркуцкія віцэ-губернатары
- Пермскія віцэ-губернатары
- Смаленскія віцэ-губернатары
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1857 годзе
- Нарадзіліся ў Бярдзічаўскім павеце
- Памерлі 3 сакавіка
- Памерлі ў 1910 годзе
- Памерлі ў Ніцы
- Пахаваныя ў Бешанковіцкім раёне
- Цеханавецкія
- Выпускнікі Імператарскага Вучылішча правазнаўства
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава
- Асобы