Банаўцы-над-Бэбраваў
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Банаўцы-над-Бэбраваў (славацк.: Bánovce nad Bebravou, ням.: Banowitz, венг.: Bán, часам бел.: Банаўцы-над-Бэбравай) — горад Трэнчынскага краю ў заходняй Славакіі на рацэ Бэбрава.
Размешчаны ў самай паўночнай частцы Дунайскага ўзвышша, у перадгор’і Стражаўскіх гор, на сутоку рэк Бэбрава і Радзіша. За 20 км ад Пр’евідзы, 30 км Трэнчына і 50 км ад Нітры.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Прынята лічыць, што назва горада паходзіць ад уласнага імя, альбо ад тытула бан, якім у сярэднявеччы ў некаторых краінах называлі ўладара зямлі. Над Бэбраваў значыць, што горад стаіць на рацэ Бэбраве. [4]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згаданы пад 1232 годам як вёска Бэн (Ben). Пазней згадваецца як вёска Ban (1318), Banowitz (1389), Banowcz (1439), Ban (1467), Banowcze (1471). У 1376 годзе паселішча атрымала статус вольнага каралеўскага горада. У 1431—1433 гадах горад палілі гусітамі, у 1633 годзе яго разрабавалі турэцкімі войскамі, якія ўварваліся з поўдню. У сярэднявеччы горад стаў важным цэнтрам рамеснай вытворчасці, значнае месца займалі шаўцы, цесляры, кавалі, мяснікі, ткачы. Першая пачатковая школа адкрыта ў XVII стагоддзі. Падчас Другой сусветнай вайны горад вызвалены румынскімі войскамі 1-й арміі 5 красавіка 1945 года.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Восенню 2005 года заснавана кампанія LKW Komponenten sro. Кампанія вырабляе дадатковыя дэталі для кабін грузавых аўтамабіляў. LKW Komponenten sro — асноўны пастаўшчык дэталяў у MAN. На прадпрыемстве занята больш за 300 супрацоўнікаў. Акрамя таго ў горадзе ёсць вытворчыя ўчасткі па вырабе аўтамабільных дэталяў кампаній HELLA GmbH і Fritz Meier.
Лёгкая прамысловасць прадстаўлена нямецкімі вытворцамі Gabor і Eterna Mode GmbH, у апошняй працуе больш за 700 супрацоўнікаў.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе 15 помнікаў культуры, яго раёны ўпісаны ў цэнтральны спіс помнікаў культуры ў Браціславе.
- Касцёл святога Мікалая (першапачаткова гатычная царква XV ст.)
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
- Лютэранская царква (першапачаткова сінагога)
- Сядзібна-паркавы комплекс Horné Ozorovce
- Помнік Людавіту Штуру
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Сядзібна-паркавы комплекс
-
Касцёл святога Мікалая
-
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
-
Помнік Людавіту Штуру
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Раман Броніш (нар. 1976), веласіпедыст
Зноскі
- ↑ Спіс абраных мэраў муніцыпалітэтаў, гарадоў і гарадскіх раёнаў [анлайн]. Bratislava : ŠÚ SR, 2014-11-21. Даступна анлайн
- ↑ Адноўленыя зямельныя рэгістры [анлайн]. Bratislava : ÚGKK SR, [cit. 2011-12-31]. Даступна анлайн
- ↑ Насельніцтва 31.12.2017 [анлайн]. Bratislava : Štatistický úrad SR, 2018-03-27. Даступна анлайн
- ↑ Martin Štefánik — Ján Lukačka et al. 2010, Lexikón stredovekých miest na Slovensku, Historický ústav SAV, Bratislava, 2010. forumhistoriae.sk Архівавана 26 сакавіка 2017.