Перайсці да зместу

Нітра (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Нітра
славацк.: Nitra
48°18′53″ пн. ш. 18°05′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Край Нітранскі
Кіраўнік Марка Гатас[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 826
Першая згадка 828
Плошча 102,2 км²
Вышыня цэнтра 167 м
Водныя аб’екты Нітра (рака)
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 75 945 чал. (31 снежня 2024)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 037
Паштовы індэкс 949 XX, 950 50
Аўтамабільны код NR
nitra.sk (славацк.)
Паказаць/схаваць карты
Нітра (горад) (Славакія)
Нітра (горад)
Нітра (горад)

Нітра (славацк.: Nitra, ням.: Neutra) — горад на захадзе Славакіі і адміністрацыйны цэнтр Нітранскага краю, стаіць на рацэ Нітры.

У канцы V стагоддзя на тэрыторыі Нітры з’явіліся славяне. У VII стагоддзі тэрыторыя была часткай дзяржавы Само, потым было створана Нітранскае княства, якое пазней стала часткай Вялікай Маравіі.

Нітру лічыць калыскай славацкага хрысціянства, бо, як лічаць, у 829—833 гадах паганец Прыбіна заклікаў сюды зальцбургскага архіепіскапа, каб той асвяціў царкву. Тут спыняліся і Кірыл з Мяфодзіем. Пасля паражэння Вялікай Маравіі горад адышоў да Венгерскага каралеўства, дзе стаў цэнтрам жупы.

У 1248 годзе Нітра стала свабодным каралеўскім горадам, была адным з самых заможных гарадоў Венгрыі.

У XIX стагоддзі тут было больш за 10 тысяч жыхароў. У складзе Чэхаславакіі Нітра зноў цэнтр жупы.

У XXI ст. Нітра важны прамысловы цэнтр заходняй Славакіі.

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[3]
Год1994200420142024
Колькасць людзей87 12785 74278 03375 945
Розніца −1,58 % −8,99 % −2,67 %
Статыстыка насельніцтва[3]
Год20232024
Колькасць людзей76 49975 945
Розніца−0,72 %

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]