Банк Албаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Банк Албаніі
Штаб-кватэра Сцяг Албаніі Тырана, Албанія
Прэзідэнт
(старшыня)
Ardian Fullani
Валюта Лек
Вэб-сайт www.bankofalbania.org

Банк Албаніі (алб.: Banka e Shqipёrisё) — цэнтральны банк Албаніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

15 мая 1925 года італьянскім кансорцыумам па пагадненні з урадам Албаніі створаны Нацыянальны банк Албаніі. Галоўны офіс банка знаходзіўся ў Дурэсе, а Адміністрацыйны камітэт — у Рыме. У сакавіку 1926 года банк пачаў выпуск банкнот. У 1944 годзе Нацыянальны банк пераназваны ў Дзяржаўны банк Албаніі. У студзені 1945 года ўказам Прэзідыума Антыфашысцкага нацыянальнага вызваленчага савета была адменена замежная канцэсія Дзяржаўнага банка. 3 студзеня 1945 года прыняты закон аб Дзяржаўным банку Албаніі, які ўсталяваў яго статус як цэнтральнага банка[1].

22 красавіка 1992 года Дзяржаўны банк Албаніі пераназваны ў Банк Албаніі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Бутаков, 1987, с. 34—35

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бутаков Д.Д., Золотаренко Е.Д., Рыбалко Г.П. Валюты стран мира: Справочник / Под ред. С. М. Борисова, Г. П. Рыбалко, О. В. Можайскова. — 5-е изд., перераб. и доп. — М.: Финансы и статистика, 1987. — 383 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]