Эканоміка Албаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эканоміка Албаніі
Эканамічныя паказчыкі
Toptani Shopping Mall Tirana 2016.jpg
Валюта Лек
Міжнародныя
арганізацыі
СГА
Статыстыка
ВУП (намінальны) (2018)
ВУП на душу насельніцтва па ППЗ $213330
Інфляцыя (ІСК) 2% (2017)
Эканамічна актыўнае насельніцтва 1,2 млн
Узровень беспрацоўя 13.8 %
Асноўныя галіны здабыўная прамысловасць, швейная прамысловасць, сельская гаспадарка, турызм
Знешні гандаль
Дзяржаўныя фінансы
Дзяржаўны доўг $9.5 млрд
Дзяржаўныя даходы $3.61 млрд
Дзяржаўныя выдаткі $8.87 млрд[1]
Калі не абумоўлена іншае, усе лічбы гэтыя ў доларах ЗША

Албанія адносіцца да ліку найбяднейшых краін Еўропы. Насельніцтва занята большай часткай у сельскай гаспадарцы. Тым не менш, у апошнюю чвэрць стагоддзя адбыліся істотныя пазітыўныя зрухі. Албанія перайшла ад планавай да рынкавай эканомікі. Рынкавыя рэформы адкрылі краіну для замежных інвестыцый, асабліва ў энергетычны сектар, транспартную інфраструктуру і турызм. Албанія мае высокі індэкс чалавечага развіцця, якім абавязана ўніверсальнай сістэме аховы здароўя і бясплатнай пачатковай і сярэдняй адукацыі. Грашовая адзінка Албаніі — лек. 122 лек за 1 еўра (2019)

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Toptani Shopping Mall, Тырана. Сталіца — найважнейшы фінансавы хаб, цэнтр прыцягнення інвестыцый

З сярэдзіны 1940-х па канец 1980-х гадоў эканоміка Албаніі мела планавы характар, з 1988 года пачаўся паступовы пераход да эканомікі рынкавай. Хуткі эканамічны рост пачаўся ў 2000 годзе, у 2000-х штогадовы рост ВУП склаў 6—7 %, адначасова колькасць замежных інвестыцый дасягала 50 % ВУП2004 годзе замежныя інвестыцыі склалі 5,7 млрд еўра, €1780 на кожнага жыхара). Албанія стала адным з трох еўрапейскіх краёў, хто найхутчэй акрыяў ад крызісу 2008–09, і ўсе 2010-я дэманстравала высокія паказчыкі эканамічнага росту. У другой палове 2010-х урад распачаў амбіцыйную праграму рэформаў для паляпшэння бізнес-клімату.

Але, нягледзячы на ўсё гэта, Албанія застаецца адной з самых бедных краін Еўропы, нароўні з Босніяй, апярэджваючы толькі Малдову. У 2012 ВУП на душу насельніцтва (ППЗ) складаў усяго 35 % ад сярэдняга па ЕС Існуюць меркаванні, што рост эканомікі Албаніі, які можа вывесці яе на ўзровень, дастатковы для яе прыняцця ў Еўрапейскі Саюз, можа заняць да дваццаці гадоў. Да мільёна албанцаў працуюць за мяжой і адпраўленыя імі грашовыя сродкі з'яўляюцца важнай крыніцай прыбыткаў насельніцтва (да 2008 яны складалі 12–15 % ад ВУПу Албаніі, у 2015 — усяго 6 %). Узровень беспрацоўя складае 14 %, што для балканскай краіны не так і блага.[1]

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Здабыўная[правіць | правіць зыходнік]

Значныя мінеральныя багацці краіны ляжаць у аснове развіцця здабыўной прамысловасці. У наш час вядзецца здабыча хрому (адно з першых месцаў у свеце па здабычы і экспарце), медзі, жалеза, нікелю, нафты (у тым ліку цяжкай), прыроднага газу, вуглю і баксітаў. Каля возера Прэспа знаходзіцца адно з багацейшых радовішчаў прыроднага асфальту. Аб'ёмы здабычы паліўных рэсурсаў нязначныя: так нафты здабываецца каля 22 тыс барэляў у суткі — крыху меней чым у Беларусі, нягледзячы на значныя запасы чорнага золата.[2] Здабычай нафты і газу займаюцца кампаніі Taçi Oil, Albpetrol, каляровых металаў — AlbChrome.

Апрацоўчая[правіць | правіць зыходнік]

Цэментавы завод кампаніі Antea, акруга Круё

Большую частку электрычнасці краіна выпрацоўвае на гідраэлектрастанцыях. Тры найбуйнейшых ГЭС пабудаваны на Дрыне. У Албаніі існуюць прадпрыемствы будаўнічай (цэментавай), электратэхнічнай, металаапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Найбольш імкліва развіваюцца тэкстыльная і швейная галіны, што ў 2010-х сталі галінамі спецыялізацыі краіны — буйныя еўрапейскія кампаніі прываблівае танная працоўная сіла. Албанія з'яўляецца буйным вытворцам тытунёвых вырабаў.

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Вінаграднікі, горад Берат

Паўднёва-заходняя Албанія з'яўляецца адным з цэнтрам зараджэння земляробства ў Еўропе. Сучасная сельская гаспадарка, у якой занята дзве пятых насельніцтва, дае адну пятую ВУП краіны. Пераважаюць невялікія сямейныя зямельныя надзелы, механізацыя і хімізацыя недастатковыя. Зрэшты, на шляху да сяброўства ў ЕС урад мадэрнізуе галіну і фінансава падтрымлівае фермераў. Пераважае раслінаводства: вырошчваюцца пшаніца, кукуруза, бульба, гародніна, садавіна, цукровыя буракі, тытунь, вінаград; Албанія славутая сваімі шалфеем і размарынам. Даўнія традыцыі вінаградарства, да таго ж Албанія з'яўляецца адной з нешматлікіх краін свету, дзе расце дзікі вінаград. У жывёлагадоўлі перавага аддаецца авечкам ды буйной рагатай жывёле. Рыбалоўства развіта недастаткова, але багатыя рыбай (карп, фарэль, марскі лешч), мідыямі і ракападобнымі прыбярэжныя воды даюць падставу казаць пра будучыню гэтай галіны.

Сфера паслуг[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародны аэрапорт Тыраны імя Маці Тэрэзы

Транспартная сістэма Албаніі ў пачатку ХХІ стагоддзя сур'ёзна змянілася ў лепшы бок. Галоўнымі варотамі краіны служыць Міжнародны аэрапорт Тыраны са штогадовым абаротам у больш за 2,5 млн пасажыраў. Плануецца будаўніцтва міжнародных аэрапортаў у Влёры, Гіракастры і Сарандзе — турыстычных цэнтрах на поўдні краіны. Унутраныя перавозкі ажыццяўляюцца галоўным чынам аўтамабільным транспартам, у 2010-х працягваецца будаўніцтва аўтамагістраляў, што звяжуць Албанію з усімі суседзямі і інтэгруюць транспарт краіны ў агульнаеўрапейскую сетку. Знешні гандаль ляжыць на плячах марскога транспарту, галоўным портам з'яўляецца Дурэс, за ім ідзе Влёра.

Панарама порта Дурэса

Надзвычайную папулярнасць здаўна маюць і марскія пасажырскія перавозкі: паромныя пераправы злучылі Дурэс з мноствам астравоў і берагамі Італіі, Грэцыі, Харватыі. Чыгуначны транспарт, што інтэнсіўна развіваўся за часам Ходжы, сёння грае другарадную ролю. Аднак плануецца новая чыгунка Тырана – Дурэс, якая мае даць старт чыгуначнаму адраджэнню Албаніі.[3]

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Імкліва развіваецца міжнародны турызм: ў 2013 годзе Албанію наведалі 3,3 млн чалавек, у 2017 — 5,2 млн.[4]

Рэкрэацыйныя рэсурсы і славутасці Албаніі[правіць | правіць зыходнік]

  • У Тыране: Нацыянальны музей гісторыі, мячэць Этэм Мей, гадзіннікавая вежа, музей нацыянальнай культуры, Музей прыроднай гісторыі.
  • У Шкодары: мячэць Шэйха Заміла Абдулы Аль-Заміля, Музое Папула.
  • У наваколлях горада знаходзяцца: крэпасць Розафа і Свінцовая Мячэць.
  • У краіне шэсць нацыянальных паркаў, 20 запаведнікаў і помнікаў прыроды.

Знешні гандаль[правіць | правіць зыходнік]

Для Албаніі характэрны адмоўны гандлёвы баланс. Траціну экспарту складаюць турыстычныя паслугі, яшчэ 17 % — ІТ-паслугі. Сярод тавараў пераважаюць абутак (асабліва скураны!) і адзенне, хромавыя руды.[5] Імпартуюцца прадукты харчавання, медыкаменты, нафтапрадукты, аўтамабілі і электроніка. Асноўны гандлёвы партнёр — Італія, за ёй з вялікім адрывам ідуць Грэцыя, Кітай, Сербія. Аб'ём двухбаковага тавараабароту з Беларуссю па выніках 2014 года склаў 16,15 млн. долараў ЗША.[6]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]