Палітыка Албаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Паводле Канстытуцыі 21 кастрычніка 1998 года, Албанія з'яўляецца ўнітарнай дэмакратычнай парламенцкай рэспублікай. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт. Уся паўната ўлады належыць заканадаўчаму органу — аднапалатнаму Парламенту, што абіраецца кожныя чатыры гады; і лідару выканаўчай улады — прэм'ер-міністру, што ачольвае кабінет міністраў. Албанія падзяляецца на 12 абласцей, у склад якіх уваходзіць 61 муніцыпалітэт, на самым нізкім узроўні налічваецца амаль 3000 камун.

Дзяржащны лад[правіць | правіць зыходнік]

Заканадаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Парламент краіны — аднапалатны Народны сход Албаніі, або Кувендзі (140 месцаў). 100 дэпутатаў абіраюцца па мажарытарнай сістэме ў аднамандатных акругах (у два туры), 40 — па партыйных спісах (з 2,5адсоткавым бар'ерам для партый). Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў — 4 гады. Народны сход Албаніі мае паўнамоцтвы вызначаць унутраную і знешнюю палітыку дзяржавы, зацвярджаць і змяняць Канстытуцыю, аб'яўляць вайну, ратыфікаваць і ануляваць міжнародныя дагаворы, выбіраць Прэзідэнта Албаніі, генеральнага пракурора і членаў Вярхоўнага суда, кантраляваць дзейнасць дзяржаўных радыё і тэлебачання, дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва і іншых афіцыйных інфармацыйных органаў.

Першы парламент Албаніі створаны ў 1920 годзе падчас барацьбы за незалежнасць краіны і супраць яе падзелу па Парыжскім міры паміж Грэцыяй, Італіяй і Югаславіяй.

Выканаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Дзеючы прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама.

Выканаўчая ўлада належыць кабінету міністраў на чале з прэм'ер-міністрам. Прэм'ер прызначаецца прэзідэнтам (па ўзгадненні з парламентам) пасля кожных парламенцкіх выбараў і фарміруе свой кабінет. Паўнамоцтвы прэзідэнта як суб'екта выканаўчае ўлады вельмі абмежаваныя — згодна з Канстытуцыяй, ён з'яўляецца галоўнакамандуючым узброеных сіл і сімвалізуе адзінства нацыі.[1] Прэзідэнт абіраецца на пяцігадовы тэрмін парламенцкай большасцю ў тры пятых галасоў у выніку таемнага галасавання.

Судовая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Судовая ўлада ўскладзена на вышэйшы суд, канстытуцыйны суд, апеляцыйны суд і адміністрацыйны суд.

Палітычныя партыі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя партыі, што ў ХХІ стагоддзі змагаюцца за ўладу — левацэнтрысцкая Сацыялістычная партыя Албаніі і кансерватыўная Дэмакратычная партыя Албаніі. Таксама ў бягучы парламент уваходзяць Сацыялістычны рух за інтэграцыю, што ў 2010-х фарміруе правячую кааліцыю з Сацыялістычнай партыяй; Партыя за справядлівасць, інтэграцыю і адзінства; Сацыяльна-Дэмакратычная партыя Албаніі. Партыі, што былі прадстаўлены ў парламенце 2013–17 гг.. склікання, але прайгралі выбары 2017: Партыя адзінства за правы чалавека, Хрысціянска-дэмакратычная партыя Албаніі, Рэспубліканская партыя Албаніі

Партыйны склад Парламента склікання 2017 года. Адпаведнасць колеру пэўнай партыі паказана ў табліцы справа.
Партыя Месцаў
     Альянс за Еўрапейскую Албанію (93)
Сацыялістычная партыя 74
Сацыялістычны рух за інтэграцыю 19
     Альянс за працу, заможнасць і інтэграцыю (47)
Дэмакратычная партыя 43
Партыя за справядлівасць, інтэграцыю і адзінства 3
Сацыяльна-Дэмакратычная партыя Албаніі 1
Усяго месцаў 140

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Ад часу падзення камунізму Албанія імкнецца будаваць добрасуседскія адносіны з балканскімі краінамі і добразычлівыя — з краінамі ўсяго свету. Шматлікая албанская дыяспара працуе на паляпшэнне іміджу сваёй радзімы. Вялікім поспехам міжнароднай палітыкі стала членства ў НАТА (2009). Асноўнай палітычнай мэтай на бліжэйшыя дзесяцігоддзі застаецца членства ў ЕС, іншая важлівая мэта — пашырэнне міжнароднага прызнання Косава. Прыяцельскія сувязі ў Албаніі з ЗША: у 2007 Тырану ўпершыню наведаў прэзідэнт ЗША — Джордж Буш Малодшы.

Складаныя — фактычна, невырашальны канфлікт — адносіны Албаніі з Сербіяй звязаныя са з'яўленнем ка карце Еўропы незалежнага Косава. Даволі напружаныя адносіны з Грэцыяй вынікаюць з парушэнняў (на думку Грэцыі) правоў грэчаскай меншасці ў Албаніі з аднаго боку і патэнцыяльных (на думку Албаніі) тэрытарыяльных прэтэнзій з боку Грэцыі да Албаніі з боку іншага.

Адносіны з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Албанія былі ўсталяваны 17 траўня 1993 г. Албанскія паслы ў Расіі па сумяшчальніцтве акрэдытуюцца ў Беларусі. 16 сакавіка 2015 года ў Маскве адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Албанія ў Расійскай Федэрацыі Арбенам Газіёні. Асаблівая ўвага была нададзена магчымасцям рэалізацыі існуючага патэнцыялу пашырэння гандлёва-эканамічных сувязяў, павелічэння наменклатуры і аб'ёмаў паставак беларускай прадукцыі ў Албанію, фарміраванню дагаворна-прававой базы двухбаковых адносінаў, абмеркаванню перспектыў узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.[2]

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Албаніі дзеліцца на 12 абласцей, якія, ў сваю чаргу, дзеляцца на 61 муніцыпалітэт. У складзе муніцыпалітэтаў выдзяляецца 2980 камун. Такое ўладкаванне было прынята ў 2015 годзе, да таго часу вобласці складаліся з 36 акруг, якія, ў сваю чаргу, дзяліліся на 309 камун і 65 гарадоў.

Вобласць Сталіца Акругі Плошча, км² Насельніцтва Карта
Берат Берат Берат (1[ап 1]), Кучава (16), Скрапары (29) 1798 139,815 Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Альбаніі.png
Дыбра Пешкопія Булькіза (2), Дыбра (7), Мат (22) 2586 134,153
Дурэс Дурэс Дурэс (6), Круя (13) 766 278,775
Эльбасан Эльбасан Грамш (5), Лібражд (18), Пекін (25), Эльбасан (36) 3199 298,913
Фіеры Фіеры Люшня (19), Малакастра (20), Фіеры (33) 1890 312,448
Гіракастра Гіракастра Гіракастра (4), Перметы (26), Тэпелена (32) 2884 70,331
Корча Корча Дэвол (8), Калонья (11), Корча (12), Паградзец (24) 3711 221,706
Кукес Кукес Кукес (14), Трапоя (30), Хас (34) 2374 84,035
Лежа Лежа Курбін (15), Лежа (17), Мірдыта (23) 1620 135,613
Шкодэр Шкодэр Малесія-э-Мадзі (21), Пука (27), Шкодэр (35) 3562 215,483
Тырана Тырана Кавая (10), Тырана (31) 1652 811,649
Влёра Влёра Влёра (3), Дэльвіна (9), Саранда (28) 2706 183,105
  1. Нумары акруг у дужках адпавядаюць нумарам дадзеных перыферый на карце справа.

Зноскі