Транспарт у Албаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міжнародны аэрапорт Тыраны імя Маці Тэрэзы

Транспартная інфраструктура Албаніі ў пачатку ХХІ стагоддзя сур'ёзна змянілася ў лепшы бок. Гэта адбілася на якасці і хуткасці транспартных перавозак. За кошт замежных інвестыцый асабліва істотна прагрэсуюць паветраны і аўтамабільны віды транспарту. Чыгуначны транспарт, наадварот, перабывае ў заняпадзе.

Паветраны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнымі варотамі краіны служыць Міжнародны аэрапорт Тыраны са штогадовым абаротам у больш за 2,5 млн пасажыраў. Значну частку замежных турыстаў прымае аэрапорт у Дурэсе. Плануецца будаўніцтва міжнародных аэрапортаў у Влёры, Гіракастры і Сарандзе — турыстычных цэнтрах на поўдні краіны.

Аўтамабільны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамагістраль А1

Унутраныя перавозкі ажыццяўляюцца галоўным чынам аўтамабільным транспартам, у 2010-х працягваецца будаўніцтва аўтамагістраляў, што звяжуць Албанію з усімі суседзямі і інтэгруюць транспарт краіны ў агульнаеўрапейскую сетку:

  • А1 — магістраль пачынаецца ў Дурэсе, ідзе праз Тырану і скіроўваецца на поўнач, забяспечваючы сувязь з Косава (таму А1 у Албаніі называюць "Патрыятычнай магістраллю". У перспектыве выхад на пан’еўрапейскі калідор №Х у Сербіі);
  • А2 — магістраль злучае Фіеры і Влёру і з'яўляецца часткай Адрыятычна-Іанічнага шляху, вывадны шлях да пан’еўрапейскага калідора №8;
  • А3 — дарога ад Тыраны да пан’еўрапейскага калідора №8.

Чыгуначны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначны транспарт, што інтэнсіўна развіваўся за часам Ходжы, сёння грае другарадную ролю. Аднак плануецца новая чыгунка Тырана – Дурэс, якая — хоць і невялічкая — мае даць старт чыгуначнаму адраджэнню Албаніі.[1]

Марскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Панарама порта Дурэса

Знешні гандаль ляжыць на плячах марскога транспарту, галоўным портам з'яўляецца Дурэс, за ім ідзе Влёра. Надзвычайную папулярнасць здаўна маюць і марскія пасажырскія перавозкі: паромныя пераправы злучылі Дурэс з мноствам астравоў і берагамі Італіі, Грэцыі, Харватыі.

Зноскі