Горад Тырана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Тырана
алб.: Tirana
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Skanderbeg Square in Tirana.jpg

Каардынаты: 41°19′48″ пн. ш. 19°49′12″ у. д. / 41.33° пн. ш. 19.82° у. д. (G) (O) (Я)41°19′48″ пн. ш. 19°49′12″ у. д. / 41.33° пн. ш. 19.82° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Унутранае дзяленне
11 раёнаў
Першае згадванне
Плошча
41,8 км²
Вышыня НУМ
90 м
Насельніцтва (2009)
650.837 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+355 04
Аўтамабільны код
TR
Афіцыйны сайт
http://www.tirana.gov.al/
(алб.)  (англ.) 

Тырана (Албанія)
Тырана
Тырана

Тырана (алб.: Tirana [tɨˈrɑːnə]) — сталіца Албаніі і адміністрацыйны цэнтр рэці Тырана, галоўны палітычны, эканамічны і культурны цэнтр краіны.

Заснаваная ў 1614 годзе, стала сталіцай краіны ў 1920 годзе.

Размешчаная ў межгорной даліне (на вышыні 89 м. над узроўнем мора) уздоўж ракі Ішм у цэнтральнай частцы Албанскай раўніны у падножжа горнага хрыбта Круя-Дайці, у 40 км. ад Адрыятычнага мора.

Клімат субтрапічны, міжземнаморскі; лета жаркае, сухое (сярэдняя тэмпература ліпеня 24 °С), зіма мяккая, вільготная (сярэдняя тэмпература студзеня 4—5 °С); ападкаў 1376 мм у год. Плошча 30 км2. Насельніцтва Тыраны, па афіцыйных дадзеных, у 2003 склала 353 400 жыхароў, па неафіцыйных — каля мільёна чалавек (11 тыс. жыхароў у 1923; 40 тыс. жыхароў у 1939; 108 тыс. жыхароў у 1955; 136,3 тыс. жыхароў у 1960, звыш 200 тыс. чал. у 1975).

Горад утварае самастойную адміністрацыйную адзінку.

Гарадское кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Тырана — горад рэспубліканскага падначалення і адміністрацыйны цэнтр Тыранскай вобласці. Орган дзяржаўнай улады — гарадская Народная рада, абіраная на 3 гады грамадзянамі, якія дасягнулі 18 гадоў. Народныя рады абіраюцца таксама ў гарадскіх раёнах Тырана Народныя рады абіраюць выканаўча-распарадчыя органы — выканаўчыя камітэты.

Гістарычная даведка[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў крыніцах у XV ст.. як невялікае селішча. У пачатку XVII ст.. быў заснаваны горад. Выгаднае размяшчэнне на скрыжаванні гандлёвых шляхоў спрыяла яго развіццю. Тырана стала была арэнай дужання албанскага народа супраць турэцкіх заваёўнікаў, мясцовых феадалаў. У студзені 1920 па рашэнні албанскага Нацыянальнага кангрэса ў Люшне Тырана абвешчаная сталіцай Албаніі і рэзідэнцыяй урада. У 20-х гг. у Тыране паўсталі першыя прафзвязы. У красавіку 1939 — верасні 1943 Тырана акупаваная фашысцкай Італіяй, у верасні 1943 — нацысцкай Германіяй. Была адным з цэнтраў нацыянальна-вызваленчага дужання албанскага народа. У лістападзе 1941 у Тыране заснаваная кампартыя Албаніі. 17 лістапада 1944 горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Нацыянальна-вызваленчым войскам. 28 лістапада 1944 у Тырану пераехала з Берата народна-дэмакратычны ўрад і 11 студзеня 1946 была абвешчаная Народная Рэспубліка Албанія. У 50-я гг. пры дапамозе СССР і іншых сацыялістычных краін у Тыране быў пабудаваны шэраг сучасных прадпрыемстваў, створаныя некаторыя культурныя ўстановы.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Тырана

Размешчана ў міжгорнай даліне (на вышыні 89 м над узроўнем мора) уздоўж ракі Ішм у цэнтральнай частцы Албанскай раўніны каля падножжа горнага хрыбта Круя-Дайты, у 40 км ад Адрыятычнага мора. Клімат у рэгіёне субтрапічны, міжземнаморскі. Лета звычайна спякотнае і сухое з сярэдняй тэмпературай ліпеня 24 °C, а зіма мяккая і вільготная з сярэдняй тэмпературай студзеня 4—5 °C. Сутачныя ваганні досыць вялікія, яны вар'іруюць ад 10 °C у студзені да 14-15 °C у ліпені. Сярэдняя колькасць ападкаў — 1376 мм у год.

Клімат Тыраны
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 18,0 21,0 25,0 27,0 31,0 37,0 38,0 40,0 35,0 30,0 25,0 22,0 40,0
Сярэдні максімум, °C 11,0 12,0 13,0 18,0 22,0 27,0 31,0 32,0 27,0 22,0 16,0 13,0 21,0
Сярэдні мінімум, °C 2,0 2,0 3,0 7,0 12,0 15,0 17,0 17,0 13,0 10,0 7,0 3,0 9,0
Абсалютны мінімум, °C −5 −6 −3 0,0 2,0 10,0 12,0 12,0 7,0 1,0 0,0 −6 −6
Норма ападкаў, мм 120 140 100 140 140 70 30 10 40 120 150 130 1 250
Крыніца: Weatherbase

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Планоўка Тыраны — радыяльна-кольцавая. Старыя кварталы маюць вузкія крывыя вуліцы і хаты ў глыбіні двароў. Адміністрацыйны і культурны цэнтр забудоўваўся ў 192030-х гг. (ансамбль плошчы Скандэрбега, банк, універсітэт, Тэатр оперы і балета). У 195358 прыняты план рэканструкцыі Тыраны (архітэктары Г. Стразіміры, М. Меле). Створаныя шырокія жылыя комплексы; пабудаваная кінастудыя «Новая Албанія» (1952, савецкі архітэктар Г. Л. Лаўраў). Помнікі: У. І. Леніну (цэмент, 1950-я гг., скульптар К. Хошы), Партызану (масенж, 1947, А. Мано) і інш.

Вучэбныя ўстановы, навуковыя і культурныя ўстановы[правіць | правіць зыходнік]

У Тыране знаходзяцца: Тыранскі ўніверсітэт, сельскагаспадарчы інстытут, інстытут мастацтваў, інстытут фізкультуры; Албанская АН, цэнтральная навукова-даследчая заатэхнічная станцыя, Ветэрынарны навукова-даследчы інстытут; Нацыянальная бібліятэка; Музей археалогіі і этнаграфіі, Музей дужання за нацыянальнае вызваленне, Натуральнанавуковы музей, Музей Леніна і Сталіна.

Маюцца: Тэатр оперы і балета (з балетнай школай), Народны тэатр, Тэатр эстрады і цырка, Тэатр лялек, Кансерваторыя, Філармонія, Вышэйшая акцёрская вучэльня ім. А. Майсеі, Мастацкі ліцэй ім. І. Маісі, кінастудыя «Новая Албанія».

Выбітныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Плошча Скандэрбега (фота Марка Марэла)
Панарама Тыраны з гары Дайці

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Twinning Cities: International Relations (PDF). Municipality of Tirana. www.tirana.gov.al. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 23 чэрвеня 2009.
  2. Barcelona internacional - Ciutats agermanades (Spanish). © 2006-2009 Ajuntament de Barcelona. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 13 ліпеня 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]