Насельніцтва Албаніі
Колькасць насельніцтва Албаніі — каля 3 млн. чал. Монаэтнічная краіна, 98 % насельніцтва складаюць албанцы. Краіна эміграцыі. Адна з дзвюх еўрапейскіх краін з пануючай роляй ісламу. Сталіца краіны, Тырана, — фінансава-прамыловы цэнтр з насельніцтвам у 800 тысяч з агульных 2,9 млн жыхароў Албаніі. Яшчэ з сацыялістычных часоў дзяржава дае сваім грамадзянам доступ да бясплатнай медыцыны і сярэдняй ды вышэйшай адукацыі.
Насельніцтва Албаніі[правіць | правіць зыходнік]
Год | Насельніцтва |
---|---|
1500 | 200 000 |
1600 | 200 000 |
1700 | 300 000 |
1800 | 414 000 |
1850 | 500 000 |
1900 | 800 000 |
1950 | 1 218 900 |
1960 | 1 626 300 |
1970 | 2 135 600 |
1980 | 2 670 500 |
1990 | 3 255 900 |
2000 | 3 200 000 |
2005 | 3 100 000 |
2011 (перапіс) | 2 831 741 |
2016 | 2 886 026 |
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць насельніцтва — 2,9 млн чал. (паводле іншых дадзеных — 3 млн).[1] Натуральны прырост — нязначны па мусульманскай меры — адзін з самых высокіх у Еўропе (6,3 на 1000 у 2018 годзе). Рост насельніцтва стрымліваецца высокім узроўнем эміграцыі (-3 на 1000). Такім чынам, агульны прырост слабададатны, але гэта з'ява толькі апошніх пяці гадоў. У 1990-х і 2000-х жа плынь эмігрантаў, выкліканая падзеннем камунізму і эканамічным крызісам, была настолькі моцнай, што агульная колькасць насельніцтва краіны зменшылася з 3,3 да 2,8 млн. Лічыцца, што за гэты час Албанію пакінулі 900 тыс. чалавек, з іх дзве траціны аселі ў суседняй Грэцыі.
У ХХІ стагоддзі паказчык нараджальнасці памяншаецца, набліжаючыся да сярэднееўрапейскага. У 2018 на адну жанчыну прыходзілася 1,52 дзіцяці, што ніжэй чым у Францыі або Вялікабрытаніі, ды ўвогуле мала ў каго ў свеце менш. Амаль удвая ў 2008–2018 зменшылася дзіцячая смяротнасць. Сярэдняя працягласць жыцця моцна вырасла і ў 2018 складала 78,6 гадоў. Усё гэта дае падставу чакаць у бліжэйшыя дзесяцігоддзі старэння насельніцтва краіны.
Этнічны склад[правіць | правіць зыходнік]
Албанія — монаэтнічная дзяржава: асноўны народ — албанцы — складае 97 % насельніцтва, на поўдні пражываюць грэкі (0,9 %), маюцца таксама цыгане, невялікія супольнасці македанян, чарнагорцаў, арамунаў. Пытанне нацыянальнага складу ў Албаніі вельмі далікатнае, многія эксперты мяркуюць, што дадзеныя па колькасці меншасцей заніжаны. Так Грэцыя лічыць, што ў Албаніі жывуць 300 000 грэкаў, большасць якіх байкатавала перапіс насельніцтва 2011, таму ў статыстыцы грэкаў на парадак меней.[2].
Мовы[правіць | правіць зыходнік]
Дзяржаўная мова — албанская, якую падчас перапісу 2011 назвалі матчынай 98,8 % жыхароў краіны. Албанская мова ўтварылася ад зліцця двух дыялектаў — гегскага (паўночнага) і тоскскага (паўднёвага), на аснове апошняга. Дыялекты албанскай мовы дагэтуль адрозніваюць жыхароў поўначы і поўдня краіны. На рэгіянальным узроўні выкарыстоўваюца мовы этнічных меншасцей. Албанская грэчаская мова захавала некаторыя старажытныя асаблівасці, страчаныя сучаснай літаратурнай грэчаскай.
Канфесіі[правіць | правіць зыходнік]

Што тычыцца рэлігіі, то албанская Канстытуцыя дэкларуе свабоду веравызнання ў секулярнай дзяржаве. Паводле перапісу 2011, 59 % насельніцтва вызнае іслам пераважна суніцкага кірунку, 7 % складаюць праваслаўныя хрысціяне (або каля 15 % з ужо ўзгаданымі "недалічанымі" грэкамі), 10 % — каталікі. Мусульмане жывуць раўнамерна па ўсёй краіне, каталікоў больш на поўначы, праваслаўных — на поўдні. Цікава адзначыць, што ўсе галоўныя канфесіі паставілі пад сумнеў вынікі перапісу, скардзячыся, што іх "не далічылі". І гэта пры тым, што доля вернікаў у рэчаіснасці меншая з прычыны секулярызацыі ў сацыялістычны перыяд.
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Шчыльнасць насельніцтва падобная да сярэдняй па Балканскім паўвостраве і складае каля 100 чал/км². Больш густа заселеныя ўзбярэжжа і міжгорныя даліны, самая нізкая шчыльнасць характэрна для Паўночных Албанскіх Альпаў.
Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Крыху больш за палову албанскага народа жыве у гарадах — 54 %, што надта мала нават для адносна аграрнай Паўднёвай Еўропы. Адміністрацыйным, культурным, эканамічным і прамысловым цэнтрам Албаніі з'яўляецца Тырана, насельніцтва агламерацыі якой перавышае 800 тысяч чалавек, у самой жа Тыране перапіс 2011 налічыў 418 тыс.чалавек. Іншыя буйныя гарады з колькасцю насельніцтва, большай за 100 тысяч жыхароў, уключаюць у сябе Дурэс (каля 300 тыс.), Влёру (каля 200 тыс.) і Эльбасан.
№ | Горад | Рэгіён | Нас. | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Тырана ![]() Дурэс |
1 | Тырана | Тырана | 610,070 | ![]() Влёра ![]() Эльбасан | ||||
2 | Дурэс | Дурэс | 299,989 | ||||||
3 | Влёра | Влёра | 194,147 | ||||||
4 | Эльбасан | Эльбасан | 120,703 | ||||||
5 | Шкодэр | Шкодэр | 77,075 | ||||||
6 | Фіеры | Фіеры | 55,845 | ||||||
7 | Корча | Корча | 51,152 | ||||||
8 | Берат | Берат | 32,606 | ||||||
9 | Люшня | Фіеры | 31,105 | ||||||
10 | Саранда | Влёра | 20,227 |
Трохі статыстыкі[правіць | правіць зыходнік]
Ўзроставая структура насельніцтва (2018)[правіць | правіць зыходнік]
- 0—14 гадоў — 17,8 %
- 15—64 гадоў — 70 %
- старэй за 65 год — 12,2 %.
Медыянны ўзрост (2018)[правіць | правіць зыходнік]
агульны — 33,4 гады мужчыны — 32,9 гадоў жанчыны — 34,7 гадоў.
Прырост насельніцтва (2018)[правіць | правіць зыходнік]
+ 0,3 % ў 2018 годзе.
- Нараджальнасць — 13,2 на 1000 насельніцтва;
- Смяротнасць — 6,9 на 1000 насельніцтва;
- Міграцыя — - 3 на 1000 насельніцтва;
Дзіцячая смяротнасць (2018)[правіць | правіць зыходнік]
- 11,6 на 1000 народжаных;
- хлопчыкі — 12,9 на 1000 народжаных;
- дзяўчынкі — 10,1 на 1000 народжаных;
Пісьменнасць насельніцтва (2015 год)[правіць | правіць зыходнік]
- агульная — 97,6 %
- мужчыны — 98,4%
- жанчыны — 97,9 %
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Насельніцтва Албаніі на Вікісховішчы |
---|
- [1]
- [2] Архівавана 24 снежня 2018.