Баніфацый I Манферацкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баніфацый I Манферацкі
Boniface-of-Montferrat.jpg
«Баніфацый у Суасоне абіраецца лідарам Чацвёртага паходу (1200)». Гістарычная карціна Анры Дэкена, пачатак 1840 гг., зала Крыжовых паходаў, Версаль.
Coat of arms of the House of Alerami.svg
 
Дзейнасць: Маркіз
Нараджэнне: 1150[1][2] ці каля 1150
Смерць: 4 верасня 1207(1207-09-04)[3]
Дынастыя: Алерамічы[d]
Бацька: Вільгельм V Стары[d]
Маці: Юта фон Бабенберг[d]
Жонка: Elena di Bosco[d], Jeanne of Antioch[d] і Маргіт Венгерская[d]
Дзеці: Вільгельм VI Манферацкі[d], Дзімітрый Манферацкі[d] і Агнеса Манферацкая[d]

Баніфацый I Манферацкі (1150 — 4 верасня 1207) — лідар Чацвёртага крыжовага паходу, першы кароль Фесалонікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле паходжання — маркграф Манферацкі, сын Вільгельма V Старога і Юдзіфы Аўстрыйскай, брат Вільгельма па мянушцы Доўгі Меч і Конрада Манферацкага.

У 11911193 гадах ваяваў на боку імператараў Фрыдрыха I і Генрыха VI супраць Ламбардскай лігі, у 1194 годзе — супраць Сіцыліі. У 1201 г. у Суасоне быў абраны правадыром Чацвёртага крыжовага паходу, які скончыўся ўзяццем і рабаваннем Канстанцінопаля.

Падзел Візантыі[правіць | правіць зыходнік]

Падчас крыжовага паходу Баніфацый трымаўся ў цені венецыянскага дожа Энрыка Дандала, які фінансаваў экспедыцыю на ўсход. Тым не менш пры заснаванні Лацінскай імперыі ён разлічваў заняць імператарскі трон і ажаніўся з імператрыцай-удавой Марыяй. Венецыянцы заблакавалі абранне яго імператарам, асцерагаючыся празмернага ўзмацнення Манферацкай дынастыі. У Канстанцінопалі стаў валадарыць Балдуін I Фландрскі, а яго брат і спадчыннік Генрых I Фландрскі ажаніўся з дачкой Баніфацыя. У якасці кампенсацыі Баніфацыю былі перададзены візантыйскія вобласці на ўсходзе ад Басфора, а таксама востраў Крыт. Сваёй сталіцай ён абраў другі па велічыні горад імперыі — Фесалонікі. Так узнікла Фесаланікская дзяржава.

Быў забіты ў бітве з балгарамі (4 верасня 1207 года) у паўднёвай частцы Радопаў. Яго галава была адрэзана і паслана да цара Калаяна ў Тырнава. У Фесалоніках яго спадчыннікам стаў 2-гадовы сын ад шлюбу з Марыяй Венгерскай — Дзімітрый, а Манферат атрымаў старэйшы — Гульельма.

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

  1. Прыкладна ў 1170 годзе яго жонкай стала Алена дзі Боска (Helene di Bosco; пам. каля 1204). Трое дзяцей:
  2. Элеанора Савойская (пам. 1202), дачка графа Умберта III Савойскага;
  3. У 1204 годзе ажаніўся з Маргарытай/Марыяй Венгерскай (1175 — пасля 1223), дачкой Белы III, удавой Ісака II Ангела

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118661477 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Boniface I of Montferrat, King of Thessalonica // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bonifacio Marchese del Monferrato // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Кароль Фесалонікі
1205-1207
Пераемнік:
Дэметрыус
Папярэднік:
Конрад
Маркіз Манферацкі
1192—1207
Пераемнік:
Гульельма VI