Бараўцы (Мінскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Бараўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5
Бараўцы на карце Беларусі ±
Бараўцы (Мінскі раён) (Беларусь)
Бараўцы (Мінскі раён)
Бараўцы (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Бараўцы (Мінскі раён)

Бараўцы́[1] (трансліт.: Baraŭcy, руск.: Боровцы) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета.

Вёска ў жыцці Янкі Купалы[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я Луцэвічаў пераехала ў Бараўцы ў 1904 г. з Селішча. У 19041909 гг. маці Янкі Купалы Бянігна Луцэвіч арандавала тут у пані Стралкоўскай фальварак, які знаходзіўся ў канцы вёскі.

Менавіта адсюль увосень 1905 г. Янка Луцэвіч пайшоў працаваць на бровар у Сёмкава. Купала прыяжджаў у Бараўцы ў 1906 г., калі працаваў на бровары ў Яхімоўшчыне, і ў 1907 г., калі быў памочнікам вінакура ў Дольным Снове. У гэты час Купала аднавіў свае сувязі з Уладзімірам Самойлам, якому паказваў свае вершы. Тут Купала напісаў драматычную паэму «Адвечная песня» (1908) і верш «Явар» (1909). Увосень 1908 г. Купала выехаў у Вільню, адкуль наведваўся ў Бараўцы. На месцы былога фальварку сёння засталіся азярцо і калодзеж.[2]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бара́ўцы
  2. Бараўцы // Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік / БелСЭ; Рэдкалегія.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 727 с., [27] л. партр., іл., каляр. іл.: іл., партр., факсім., ноты. — C. 64.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]