Сёмкаў Гарадок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Сёмкаў Гарадок
Siomkaŭ Haradok 2018.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5
Сёмкаў Гарадок на карце Беларусі ±
Сёмкаў Гарадок (Беларусь)
Сёмкаў Гарадок
Сёмкаў Гарадок (Мінская вобласць)
Сёмкаў Гарадок

Сёмкаў Гарадо́к[1] (трансліт.: Siomkaŭ Haradok, руск.: Сёмков Городок) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на правым беразе р. Вяча. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета. За 14 км на паўночны захад ад Мінска, 7 км ад чыг. ст. Ждановічы на лініі Мінск—Маладзечна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з сярэдзіны XVI ст. пад назвай Гарадок Саламярэцкі як уласнасць князёў Саламярэцкіх, з 1595 г. у складзе маёнтка Сёмкаў Менскага павета. Князёўна Алена Саламярэцкая, узяўшы шлюб з Багданам Сцяцкевічам, пераводзіць Сёмкаў ў валоданне гэтаму праваслаўнаму роду. 3 1755 г. маёнтак перайшоў «вечны дарунак» А. Хмары за службу ў падканцлера літоўскага Міхала Сапегі. Пры ім распачынаецца шырокае будаўніцтва і, верагодна, узводзіць першы ў гэтых мясцінах каменны палац у стылі класіцызму, архітэктарам якога стаў італьянскі дойлід Карла Спампані. Паэт Міхал Дудзінскі ў 1782 г. прысвяціў сядзібе ў Сёмкава вершаваную паэму, а мастак-вандроўнік Напалеон Орда пакінуў нашчадкам малюнак палаца. Пабудаваў касцёл (у 1866 г. ператвораны ў царкву). У 1791 г. вёска Гродэк у Заслаўскай парафіі. У 1792 г. А. Хмара падпісвае ад імя жыхароў Менскага ваяводства акт Таргавіцкай канфедэрацыі, якая па сутнасці прывяла да другога падзелу Рэчы Паспалітай.

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

3 1793 г. у Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці. У 1800 г. у Хмарыным Гарадку млын, корчмы, уніяцкая царква Раства Багародзіцы, дзе ў 1880-я г. вянчаліся бацькі Максіма Багдановіча. У 1861 г. у мястэчку валасная ўправа, медаварня, піваварня, бровар, цагельны завод, млын, царква, сінагога; у 1897 г. — народнае вучылішча (адкрыта ў 1865 г.), царкоўна-прыходская школа, карчма. У 19051906 гг. у маёнтку працаваў Я. Купала на смалакурні, а у красавіку — маі 1922 г. — Я. Колас, бухгалтарам вучэбнай фермы «Сёмкава».

Савецкі час[правіць | правіць зыходнік]

3 20 жніўня 1924 г. цэнтр сельсавета Заслаўскага раёна. У канцы 1920-х гадоў быў на базе шляхецкага маёнтка, узведзенага ў XVIII ст., сфарміраваны дзіцячы дом. Спачатку гэта была калонія беспрытульнікаў імя Чарвякова, у якім выкарыстоўваўся дзіцячая праца[2]. У Другую сусветную вайну 27 верасня 1941 г. у ваколіцах Сёмкава Гарадка адбыліся жорсткія абарончыя баі. 3 8 жніўня 1959 г. вёска ў Мінскім раёне.

У верасні 1989 г. на магіле Таццяны Зенчык, быў усталяваны помнік ахвярам рэ­прэсій сям'і Зенчык[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 141 жыхар, 12 двароў (1800)
  • 368 жыхароў, 117 двароў (1861)
  • 305 жыхароў, 53 двары (1897)
  • 168 жыхароў, 73 двары (2000).
  • 171 жыхар, 73 двары (2001).

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Царква Раства Багародзіцы
  • Помнік архітэктуры XVIII ст. — Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (былы касцёл Ражства Дзевы Марыі і святога Станіслава).
  • Помнік ахвярам рэ­прэсій сям'і Зенчык. Помнік складаецца з трох вялікіх надмагільных камянёў і трох паліраваных гранітных пліт меншага памеру.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Письмо минского городского комиссара В. Янецке генеральному комиссару Белоруссии В. Кубе о молодежной политике // НАРБ. — 385. — Воп. 2. — Спр. 27. — Л. 9.(ням.) 
  3. Курапаты: Зборнік матэрыялаў / Грамадская ініцыятыва «За ўратаванне мемарыялу Курапаты»; [Працавалі: В. Арэшка і інш.]. — Мн.: ГА «Дыярыуш», 2002. — 112 с. — С. 97. — (Архіў найноўшай гісторыі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]