Барбара Іванаўна Вержбаловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Барбара Вержбаловіч)
Jump to navigation Jump to search
Барбара Іванаўна Вержбаловіч
Дата нараджэння 13 снежня 1901(1901-12-13)
Дата смерці 8 студзеня 1967(1967-01-08) (65 гадоў)
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Магіла Барбары Вержбаловіч

Барбара Іванаўна Вержбаловіч (Вербіч, Ганчарэнка; 13 снежня 1901 — 8 студзеня 1967) — беларуская оперная і канцэртная спявачка (мецца-сапрана).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1933), Беларускую кансерваторыю (1938, клас Ніны Панінай). У 1939—1941 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, стварыла вобразы ў нацыянальных спектаклях «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага (Матка), «Кветка шчасця» А. Туранкова (Ведзьма), а таксама ў класічных операх. У час нацысцкай акупацыі Беларусі жыла ў Мінску, выступала як оперная і эстрадная спявачка ў Мінскім гарадскім тэатры, у 1943 выканала партыю Свацці ў оперы «Лясное возера» М. Шчаглова-Куліковіча. 3 чэрвеня 1944 у эміграцыі ў Германіі, працавала ў тэатральнай групе «Жыве Беларусь» (пазней назывыалася Беларускі тэатр эстрады). 3 1950 у ЗША, канцэртная спявачка, адна з актывістак і кіраўнікоў беларускага жаночага руху ў ЗША. Пазней у Мюнхене, з 1954 працавала сакратаром, дыктарам у беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», запісала некалькі грампласцінак.

Пахавана ў Мюнхене на могілках Вестфрыдгоф[1].

Зноскі

  1. Нашыя могілкі. Альбом // Запісы БІНіМ № 27. -- Нью-Ёрк - Мінск: 2004. -- 232 с., 21см. -- С. 224-240.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0