Кветка шчасця

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кветка шчасця
Жанр опера
Заснаваны на п'есе М. Чарота «На Купалле»
Аўтар лібрэта В. Барысевіч, П. Броўкі і П. Глебкі
Кампазітар А. Я. Туранкоў
Рэжысёр В. Барысевіч, У. М. Шахрай(руск.) бел.
Акцёры Л. П. Александроўская
Р. В. Млодэк
А. Д. Арсенка
І. М. Балоцін
Д. З. Кроз
Краіна БССР
Мова беларуская
Год 1939
Пастаноўкі 20 кастрычніка 1939

Кветка шчасця — опера ў 3-х дзеях з пралогам кампазітара А. Я. Туранкова пастаўленая паводле музычнай драмы М. Чарота «На Купалле»[1] ў 1939 годзе.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Лібрэта оперы пісалася ў 1936—1940 гадах. Прэм'ера оперы адбылася 20 кастрычніка 1939 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дырыжорам пастаноўкі быў Н. Грубін, пастаноўшчыкам — І. Шляпянаў, рэжысёрамі В. Барысевіч, У. М. Шахрай(руск.) бел., мастак Л. Кроль[2].

Кампазітар Іван Дзяржынскі(руск.) бел. пісаў пра пастаноўку, якую ў 1940 годзе паказалі на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве[3], што «афармленне спектакля ажыццёўлена ў выглядзе аб'ёмных дэкарацый у ляпной раме, выкананай пад драўляную разьбу. Своеасаблівасць гэтага афармлення і выдатна падабраныя касцюмы ў значнай меры спрыялі поспеху гэтага добрага спектакля»[4]. У той жа дзень Д. Кабалеўскі(руск.) бел. на старонках газеты «Савецкая Беларусь» выказаўся[3] так: «Вельмі смела і таленавіта зроблена афармленне мастаком Кролем, асабліва добрыя трэці акт і заслоны»[5].

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Сцэна з оперы

Узнагароды і ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Спектакль вызначаецца паэтычнасцю, лірызмам, сувяззю з нацыянальным музычным фальклорам, дакладнасцю музычных характарыстык у абмалёўцы вобразаў, дасціпным народным гумарам[13].

Кампазітар А. Туранкоў за оперу быў удастоены ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга[14], мастак Л. Кроль за спектакль быў узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны»[3].

Пасля выканання ролі Надзейкі падчас выступлення на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве, Р. В. Млодак па вяртанні ў Мінск прысвоілі званне народнай, прычым, абыходзячы заслужаную, і запрасілі ў Вялікі тэатр[8].

Зноскі