Батанічны сад (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Батанічны сад у Гродне — існаваў у 1775—1781 гадах пры Гродзенскай медыцынскай школе.

Закладзены на Гарадніцы французскім вучоным Ж. Э. Жыліберам — адным з першых даследчыкаў флоры ў Беларусі. Па разнастайнасці, рэдкасці і колькасці відаў не саступаў лепшым садам Еўропы. Калекцыя стваралася з раслін мясцовай флоры, а таксама атрыманых па абмену з Страсбургскага і Эдынбургскага садоў, падараваных вядомымі батанікамі. Так, акадэмік П. С. Палас даслаў шмат сібірскіх відаў раслін, якія ён сабраў падчас вадровак па Расіі. У 1777 годзе ў садзе было каля 1200 экзатычных відаў, а ў 1778 годзе разам з мясцовымі відамі было 2000 відаў. Пасля таго, як Жылыбер пакінуў Гродна, большасць відаў была вывезена ў Вільню. Цяпер на месцы сада знаходзіцца Парк Жылібера.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.