Батанічны сад БДУ
Батанічны сад БДУ — навуковая батанічная ўстанова ў Мінску.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Батанічны сад БДУ арганізаваны пры кафедры сістэматыкі раслін біялагічнага факультэта ў 1930 г. Яго заснавальнікам быў прафесар С. М. Мельнік. З часу заснавання і да 1956 г. батанічны сад плошчай 2 га размяшчаўся на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка. У калекцыі расце 37 відаў драўняных, 19 відаў хмызняковых раслін і шматлікія травяністыя расліны.
У 1956 г. батанічны сад быў перанесены ў Чырвонае ўрочышча (паўднёва-ўсходнее наваколле Мінска). Батанічны сад быў спланаваны па геаграфічным прынцыпе. У ім былі створаны ўчасткі сістэматыкі раслін, карысных раслін і дэндрарый. Калекцыя налічвала больш за 800 відаў. У 1965 г. батанічны сад быў перанесены ў Шчомысліцу на тэрыторыю вучэбна-даследчай гаспадаркі БДУ.
З 2002 г. батанічны сад размяшчаецца каля біялагічнага факультэта БДУ па адрасе: г. Мінск, вул. Курчатава, 10.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
У склад батанічнага саду таксама ўваходзяць аранжарэя, дэндрарый і помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Дубрава». Участак адкрытага грунта батанічнага саду прадстаўлены калекцыямі карысных, лекавых, дэкаратыўных адна- і шматлетнiкаў, рэдкіх і знікаючых раслін. Маецца таксама аддзел сістэматыкі раслін, пладовы сад, участак дэкаратыўных драўняных і хмызняковых парод. Калекцыя налічвае больш за 900 відаў, разнавіднасцей і формаў. У калекцыі трапічных і субтрапічных раслін знаходзіцца каля 400 відаў і гатункаў, якія адносяцца да 190 родаў з 69 сямействаў. Асноўны відавы склад трапічных і субтрапічных раслін размешчаны ў аранжарэі, а таксама ў зімовым садзе і па паверхах корпуса біялагічнага факультэта.
Дэндрарый[правіць | правіць зыходнік]
Дэндрарый батанічнага саду БДУ быў закладзены ў 1928 г. на базе апорнага пункта Усесаюзнага Інстытута раслінаводства «Шчомысліца» па ініцыятыве акадэміка М. І. Вавілава. У цяперашні час у яго складзе каля 250 відаў і формаў з 96 родаў і 38 сямействаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бiбiкау Ю.А., Гiрыловiч I.С. Дрэвавыя экзоты батанiчнага саду Белдзяржунiверсiтэта iмя У.I. Ленiна // Весцi АН БССР. Сер. бiял. навук. - 1978. - № 2. - С. 10-13.
- Шуканов А.С., Гирилович И.С. Мучнисторосяные грибы деревьев и кустарников ботанического сада БГУ имени В.И. Ленина и его окрестностей // Вестн. Белорус. ун-та. Сер. 2: Хим. Биол. Геогр. – 1986. – № 1. – С. 26-30.
- Гирилович И.С., Лемеза Н.А. Мучнисторосяные грибы травянистых растений ботанического сада Белгосуниверситета // Вестн. Белорус. ун-та. Сер. 2: Хим. Биол. Геогр. – 1997. – № 3. – С. 33-36.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
- Поликсенова В.Д., Капура С.Г., Соколова И.А., Черник В.В. Коллекции растений ботанического сада БГУ и их роль в фундаментальном и специальном биологическом образовании // Современные направления деятельности ботанических садов и держателей коллек-ций по сохранению биоразнообразия растительного мира. Материалы Межд. науч. конф., посвященной 100-летию со дня рождения академика Н.В.Смольского. Минск, 27-29 сентября 2005 года. Минск: ООО «Эдит ВВ», 2005. – С.54-58.
- Кудряшова О. А., Молчан Е. А., Поликсенова В. Д., Волотович А. А. Насекомоядные растения как декоративная комнатная культура // Бiялогiя. Праблемы выкладання. 2008. № 2.
- Гирилович, И.С. Памятник природы республиканского значения «Дубрава»: пособие для студентов биол. и геогр. фак. / И.С. Гирилович, М.А. Джус. – Минск: БГУ, 2009. – 103 с.