Перайсці да зместу

Буфала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бафала)
Населены пункт
Буфала
англ.: Buffalo
42°53′11″ пн. ш. 78°52′41″ з. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Christopher Scanlon[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1832
Вышыня цэнтра 183 м
Водныя аб’екты Эры
Часавы пояс EDT[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 278 349 чал. (1 красавіка 2020)[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 716
Паштовы індэкс 14201, 14202, 14203, 14204, 14205, 14206, 14207, 14208, 14209, 14210, 14211, 14212, 14213, 14214, 14215, 14216, 14217, 14218, 14219, 14220, 14221, 14222, 14223, 14224, 14225, 14226, 14227, 14228, 14231, 14233, 14240, 14241, 14260, 14261, 14263, 14264, 14265, 14267, 14269, 14270, 14272, 14273, 14276 і 14280
buffalony.gov (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Буфала (ЗША)
Буфала
Буфала

Бу́фала[4] (англ.: Buffalo [ˈbʌfəloʊ]) — горад у штаце Нью-Ёрк, другі па насельніцтве горад штата (пасля Нью-Ёрка), таксама ўжываецца і Бафала.

292648 жыхароў (2000). Адміністрацыйны цэнтр акругі Эры. Эканамічны і культурны цэнтр агламерацыі Бафала-Ніягара (1,2 млн жыхароў). Часам Бафала ўключаюць у так званую «Залатую падкову» (Голдэн-Хорсшу) — амаль мільённую агламерацыю, якая ахоплівае з захаду возера Антарыа і якая знаходзіцца большай сваёй часткай на тэрыторыі Канады.

Горад размешчаны на ўсходнім беразе возера Эры, аднаго з Вялікіх азёр, на правым беразе памежнай з Канадай ракі Ніягара, якая злучае возера Эры з возерам Антарыа.

Еўрапейскае паселішча з канца XVIII стагоддзя; бурны рост пачаўся з 1840-х пасля з’яўлення канала Эры; да канца XIX стагоддзя Бафала — адзін з найбуйнейшых гарадоў ЗША, найбуйнейшы ўнутраны порт краіны, цэнтр цяжкой і харчовай прамысловасці. Але да сярэдзіны XX стагоддзя значэнне гандлёвага шляху па канале Эры ўпала, а з ім і прамысловае значэнне горада. Зараз Бафала — гэта перш за ўсё культурны, фінансавы, адукацыйны і медыцынскі цэнтр. Перавод вытворчасці рэзка палепшыў экалагічную сітуацыю ў горадзе; у 2005 годзе горад увайшоў у тройку самых чыстых гарадоў краіны.

Год Колькасць
1970 458 000 [5]
1984 339 000 [6]
Год Колькасць
1992 323 000 [7]
1996 311 000 [8]
Год Колькасць
2006 276 800 [9]
2010 261 310 [10][11]
Год Колькасць
2020 278 349 [3]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://www.buffalony.gov/490/Mayor Праверана 5 снежня 2024.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  3. а б 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  4. БелЭн 1996.
  5. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 4. — С. 162.
  6. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 1989. — С. 88. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец — С. 362.
  8. Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 119. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  9. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 24 лістапада 2024.
  10. United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
  11. United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.
  12. а б в г д е ё ж з і к https://web.archive.org/web/20191222141646/https://www.buffalony.gov/645/Buffalo-Sister-Cities
  13. https://drohobych-rada.gov.ua/%D1%96%D0%BD%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%83/city-friend/
  14. https://www4.city.kanazawa.lg.jp/material/files/group/6/English2022.pdf