Белае (возера, Расонскі раён, басейн Свольны, каля вёскі Дабраплёсы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131 м
Даўжыня 1,46 км
Шырыня 1,2 км
Плошча 1,17 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,2 км
Найбольшая глыбіня 6,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 0,7 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай у раку Свольна
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Белае (Беларусь)
Белае
Белае
Белае (Віцебская вобласць)
Белае
Белае
Map

Бе́лае — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свольна за 22 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны на мяжы з Верхнядзвінскім раёнам.

Плошча паверхні возера 1,17 км². Даўжыня 1,42 км, найбольшая шырыня 1,2 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,6 м.
Катлавіна Белага возера складанага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны пясчаныя, стромкія на поўначы і спадзістыя на поўдні і ўсходзе. Берагі возера пясчаныя, у паўднёвай частцы высокія. Даўжыня берагавой лініі складае 4,2 км. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, глыбей — глеістае. На глыбінях больш за 3 м дно выслана слоем сапрапелю таўшчынёй да 10 метраў. Возера слабапраточнае. Выцякае ручай у раку Свольна. Празрыстасць вады да дна. Возера зарастае ўздоўж берагоў.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, плотка і іншыя віды рыб.

На беразе возера каля вёскі Дабраплёсы размешчана паляўніча-рыбалоўчая база паляўнічай гаспадаркі «Чырвоны Бор»[1].

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11, 66. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]