Белае (возера, Чашніцкі раён)
Выгляд
Белае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145,3[1] м |
Даўжыня | 2,1 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,5 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 6,4 км |
Найбольшая глыбіня | 8,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 5,6 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бе́лае — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свячанка за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі.
Плошча паверхні возера 0,5 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,5 м. Катлавіна Белага возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 3—8 метраў, часткова пад хмызняком. Берагі нізкія. Дно пясчанае, на вялікіх глыбінях глеістае.
Ручаямі Белае злучана з ракой Свяча (назва Свячанкі ў верхнім цячэнні) і возерам Чорнае.
У возеры водзяцца шчупак, карась, плотка, лінь, судак, акунь і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 384. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30, 37, 59. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Белае Архівавана 29 чэрвеня 2012.