Юльян Сяргеевіч Пшыркоў
Юльян Сяргеевіч Пшыркоў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 1980 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства, беларусістыка |
Месца працы |
Магілёўскі педагагічны інстытут Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Мінскі педагагічны інстытут |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Юльян Сяргеевіч Пшыркоў (31 кастрычніка 1912, сяло Кісцяні, цяпер Рагачоўскі раён — 23 снежня 1980) — беларускі савецкі літаратуразнавец і крытык. Доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1964).
Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны» і медалямі. Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1980 г.[1]
Скончыў 2-гадовыя педагагічныя курсы ў Рагачове (1930); працаваў настаўнікам у Рагачоўскім і Клічазскім раёнах. Скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржуніверсітэта (1939); працаваў выкладчыкам у Магілёўскім педагагічным інстытуце (1939—1940). З 1940 — у Савецкай арміі, удзельнічаў у баях пад Ленінградам і Кёнігсбергам; быў тройчы паранены. З 1945 навуковы супрацоўнік, з 1954 — загадчык сектара беларускай дакастрычніцкай літаратуры і тэксталогіі Ін-та літаратуры АН БССР. Адначасова чытаў курс беларускай літаратуры ў БДУ (1945—1957) і ў Мінскім педагагічным ін-це (1966—1968).
У друку з 1940. У артыкулах «Новая зямля Я. Коласа» і «Дарэвалюцыйныя паэмы Я. Купалы» (абодва — 1940) адзін з першых выступіў з пераглядам вульгарна-сацыялагічных[2] ацэнак гэтых твораў. Аўтар даследаванняў «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1951, манаграфія, першая ў беларускім савецкім коласазнаўстве), "Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» (1956), «Беларуская савецкая проза. 20-я — пачатак 30-х гадоў» (1960), «А. Е. Богданович» (1966), «Эпас рэвалюцыі» (1975).
Аўтар брашур «Народны паэт БССР Якуб Колас» (1949), «Уплыў творчасці А. С. Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры» (1949). Адзін з аўтараў дпаможнікаў для 8—10 класаў і першага стабільнага падручніка (разам з Н. С. Перкіным) «Беларуская савецкая літаратура» дя 9—10 класаў (1959—1973), прац «Нарыс гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1954), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (Т.1—2, 1968—1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977). Складальнік альбома «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1959), зборніка «Тарас Шаўчэнка і беларусы» (1964, разам з І. Крэнь).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гардзіцкі А. К. Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Кароткі даведнік / Склад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Маст. літаратура, 1981. — 407 с., іл.. С.285,286.
- А. Лойка.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.. С.12,13.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Беларусі
- Памерлі 23 снежня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Дактары філалагічных навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Крытыкі Беларусі
- Крытыкі паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Літаратуразнаўцы СССР
- Беларусісты