Генадзь Фёдаравіч Фядыніч
Генадзь Фёдаравіч Фядыніч | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | прафсаюзны дзеяч, палітык, інжынер |
Генадзь Фёдаравіч Фядыніч (нар. 31 ліпеня 1957, Ракітніца, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітычны і прафсаюзны дзеяч, былы старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў адукацыю інжынера-механіка ў Беларускім політэхнічным інстытуце.
Узначальваў Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці з 1990 года[1]. У 2018 годзе вымушаны пакінуць пасаду старшыні прафсаюза ў сувязі з асуджэннем на 4 гады абмежавання волі і права займаць кіруючыя пасады па справе пра ўхіленне ад выплаты падаткаў прафсаюзам РЭП[2]. Быў затрыманы ў красавіку 2022 года, пасля прызнання прафсаюза РЭП экстрэмісцкім, разам з іншымі прафсаюзнымі дзеячамі Беларусі[3]. 13 мая 2022 года прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі Фядыніча і іншых затрыманых прадстаўнікоў прафсаюзнага руху палітычнымі зняволенымі[4].
5 студзеня 2023 года асуджаны да 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму[5].
Зноскі
- ↑ Глобальные союзы призывают поддержать независимое профдвижение в Беларуси
- ↑ Лидеров независимого профсоюза приговорили к четырем годам "химии"
- ↑ Amnesty International требует раскрыть местонахождение задержанных белорусских профсоюзных лидеров
- ↑ Заява аб прызнанні затрыманых прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў палітвязнямі . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (13 мая 2022).
- ↑ Актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў асудзілі да вялікіх тэрмінаў зняволення . Новы Час (5 студзеня 2023).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Федынич Геннадий (Фёдорович) // Кто есть кто в Беларуси. -- Москва: Книжный дом «Университет», 1999.