Беларускі эканамічны часопіс
«Беларускі эканамічны часопіс» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Фармат | A4 |
Заснавальнік | Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь |
Краіна |
![]() |
Галоўны рэдактар | У. Н. Шымаў |
Заснавана | сакавік 1997 |
Тэматыка | навукова-практычны часопіс |
Мова |
беларуская руская |
Перыядычнасць | штоквартальна |
Аб’ём | 16-20 друкаваных лістоў |
Галоўны офіс | Мінск |
Вэб-сайт | bem.bseu.by |
«Беларускі эканамічны часопіс» — спецыялізаванае эканамічнае выданне (Мінск); заснаванае ў 1997 годзе. Уключанае ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў[1]. Перыядычнасць выхаду часопіса — 4 нумары ў год.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Стварэнне ў 1997 годзе «Беларускага эканамічнага часопіса» было накіравана на развіццё нацыянальнай навуковай школы Беларусі.
З моманту яго заснавання выданне ўдзельнічала ў многіх праектах ПРААН (праграмы развіцця ААН), што спрыяла ўмацаванню яго рэпутацыі як аднаго з вядучых навукова-практычных выданняў у Беларусі. Як толькі з’явілася магчымасць пашырэння дыялогу і правядзення розных мерапрыемстваў пад эгідай часопіса, пачалі стварацца ўласныя праекты.
Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і Урад Рэспублікі Беларусь у сакавіку 2003 года[2] пачалі рэалізацыю праекта «Развіццё дыялогу па найважнейшых напрамках сацыяльна-эканамічнай палітыкі» у межах «Беларускага эканамічнага часопіса». Выканаўцам праекта быў прызначаны БДЭУ. Прыкладна ў гэты ж час быў адкрыты сайт часопіса[3], размешчаны ў паддамене сайта БДЭУ.
Тэматыка часопіса[правіць | правіць зыходнік]
Выданне асвятляе розныя тэмы, пачынаючы ад публікацый аналітычных матэрыялаў аб ходзе пераўтварэнняў у краіне, аб выніках фундаментальных і прыкладных даследаванняў эканамічных рэформаў, аб структурнай перабудове прамысловасці, сельскай гаспадаркі і сферы паслуг, да публікацый аб даследаваннях развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы краіны ў межах яе інтэграцыі ў сусветную сістэму.
Адным з аспектаў развіцця часопіса можна лічыць яго стаўленне да маладых навукоўцаў, аспірантаў і дактарантаў[4]. Выдавецтва ідзе ім насустрач і публікуе вынікі іх даследаванняў, арганізоўвае конкурсы навуковых прац па пэўных тэматыках і праводзіць розныя навукова-практычныя канферэнцыі.
За час свайго існавання ў часопісе выдаваліся працы вядучых навукоўцаў-эканамістаў і спецыялістаў-практыкаў з Беларусі, Расіі, Францыі, Германіі, Украіны, Польшчы, Літвы.
Асноўныя рубрыкі часопіса[правіць | правіць зыходнік]
- Пытанні тэорыі, стратэгіі і тактыкі эканамічных рэформаў;
- Сусветная эканоміка;
- Навукова-інавацыйная палітыка;
- Эканоміка прамысловасці;
- Сацыяльна-эканамічныя праблемы;
- Страхаванне;
- Эканамічная гісторыя;
- У дапамогу эканамічнай адукацыі;
- Эканоміка-матэматычныя метады.
Заснавальнікі часопіса[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ)
- Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
- Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
- навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (НДЭІ)[5].
Зноскі
- ↑ Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2009 г. № 23(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2009. Праверана 23 чэрвеня 2009.
- ↑ «Беларускі эканамічны часопіс» становіцца самастойным праектом ПРААН // AFN — «Агенцтва фінансавых навін» (Беларусь), 27 сакавіка 2003
- ↑ «Беларускі эканамічны часопіс» — у Інтэрнэце Архівавана 27 кастрычніка 2008 года. // «Эканамічная газета» (Беларусь), красавік 2004
- ↑ Карта СМІ Расіі Архівавана 10 лістапада 2013.
- ↑ Інфармацыя на галоўнай старонцы афіцыйнага сайта часопіса