Валерый Мікалаевіч Іваноў
| Валерый Мікалаевіч Іваноў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
27 ліпеня 1955 (70 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Вале́рый Мікала́евіч Івано́ў (27 ліпеня 1955, в. Папехінка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік справамі Прэзідэнта Беларусі (з 2021), намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (2010—2012).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1973 годзе скончыў Клімавіцкі саўгас-тэхнікум.
Працаваў галоўным заатэхнікам, старшынёй калгаса «Кастрычнік», старшынёй калгасаў імя Дзімітрава Круглянскага раёна, «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1983 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1992 — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2006 — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі.
1987—1997 — першы намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама. 2002—2004 — старшыня Кіраўскага, 2004—2008 — Шклоўскага райвыканкамаў.
Член Савета Рэспублікі 2 і 3 скліканняў (2000—2008), намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў 4 склікання (2008—2010).
25 мая 2010 — 28 снежня 2010 — першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.
З 28 снежня 2010 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі. Адказваў за пытанні сельскай і лясной гаспадаркі, аховы прыроды.
28 лютага 2012 звольнены з пасады намесніка прэм’ер-міністра і прызначаны генеральным дырэктарам ЗАТ «Беларуская калійная кампанія»[1].
У кастрычніку 2012 года абраны членам Савета Рэспублікі 5 склікання ад Магілёўскай вобласці.
Са снежня 2013 года да ліпеня 2021 года з’яўляўся старшынёй праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.
8 ліпеня 2021 года прызначаны кіраўніком справамі Прэзідэнта Беларусі[2]. 16 жніўня 2022 года перайшоў на іншую працу[3].
У сакавіку 2022 года Валерый Іваноў трапіў пад санкцыі Канады[4].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[5].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае двух дзяцей.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя адзнаку», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага схода Саюза Беларусі і Расіі, юбілейным медалём «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ [1] Архівавана 5 ліпеня 2012.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2022. Праверана 8 ліпеня 2021.
- ↑ Лукашэнка замяніў кіраўніка Упраўлення справамі, які летась заняў месца Шэймана Архівавана 17 жніўня 2022.
- ↑ Канада расширила санкции против Беларуси (руск.). Reform.by (11 сакавіка 2022).
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Председатель Правления Белкоопсоюза Архівавана 28 чэрвеня 2018. (руск.)
- Валерый Іваноў назначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі // «Звязда» № 254 (26862) 29 снежня 2010
- Нарадзіліся 27 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Клімавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Асобы
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта
- Старшыні Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта
- Старшыні калгасаў
- Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання