Белэксімгарант
| Белэксімгарант | |
|---|---|
| Тып | Унітарнае прадпрыемства |
| Заснаванне | 7 жніўня 1997 |
| Заснавальнікі | «Белдзяржстрах» |
| Размяшчэнне | Мінск, вул. Мельнікайтэ, д. 2 |
| Ключавыя постаці | Валерый Юр’евіч Ярмошка |
| Галіна | Страхаванне |
| Прадукцыя | Страхоўка экспарту, таксама пазыкаў і аўтамабіляў |
| Абарот | ▲464,6 млрд рублёў[1] (2013; $51,8 млн)[2] |
| Аперацыйны прыбытак | ▲172,8 млрд руб ($19,3 млн) |
| Чысты прыбытак | ▲84,4 млрд руб ($9,4 млн) |
| Аўдытар | ТАА «ФБК-Бел» |
| Дэвіз | Разам мы мацней |
| Матчына кампанія | Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь |
| Сайт | www.eximgarant.by |
«Белэксімгарант» — дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1997 годзе пад назвай «Белдзяржзнешстрах» для страхавання экспарту. 23 мая 2001 г. займеў сучасны назоў. З 2002 г. бярэ ўдзел у Пражскім клубе (Чэхія) міжнароднага Бернскага саюза страхаўнікоў пазыкаў і ўкладанняў (Швейцарыя). 25 жніўня 2006 г. А.Лукашэнка Указам № 534 надаў прадпрыемству выключнае права страхаваць экспарт з дзяржаўнай падтрымкай[3]. На 2014 г. мела прадстаўніцтвы ва ўсіх абласных цэнтрах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]7 жніўня 1997 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 1036 ухваліў стварэнне прадпрыемства «Белдзяржзнешстрах» у якасці даччынага прадпрыемства дзяржаўнай кампаніі «Белдзяржстрах»[4]. 23 мая 2001 г. Савет міністраў Беларусі Пастановай № 752 падпарадкаваў прадпрыемства сабе і перайменаваў у «Белэксімгарант»[5]. У 2010 г. «Белэксімгарант» забяспечыў страхавым пакрыццём 57 % экспартных пазыкаў. Заняў 6-ае месца ў Беларусі паводле абсягу страхавых унёскаў (62,1 млрд руб; $20,7 млн)[6]. Дзель дзяржаўных прадпрыемстваў у агульным абсягу страхавога пакрыцця склала 86,4 %. На пачатак 2011 г. стаў 2-ім страхаўніком краіны паводле ўласнага капіталу (463 млрд руб; $154,3 млн)[7] і статутнага фонду[8]. У 2012 г. аказаў паслугі звыш 8 тыс. прадпрыемствам краіны. З'яўляўся 4-ым паводле прыбытковасці страхавым прадпрыемствам Беларусі. У 2013 г. выплаты застрахаваным склалі 13 % (59,5 млрд руб) ад іх унёскаў (463,4 млрд руб). Дзель унёскаў на страхаванне экспарту склала 21 % (99,4 млрд руб). На 4 жніўня 2014 г. статутны фонд прадпрыемства склаў 4060 млрд рублёў[9] ($393,4 млн)[10].
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Балібок (29 студзеня 1998[11] — 2009)
- Генадзь Міцкевіч (з 29 снежня 2009)
- Валерый Ярмошка (з 5 студзеня 2024)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Хількевіч. Цікавасць да інструментаў страхавання сярод айчынных экспарцёраў узрастае. Газета «Звязда» (25 студзеня 2014). Праверана 28 студзеня 2017.
- ↑ Справаздача аб прыбытках і стратах 2013 // Гадавая справаздача 2013 Белэксімгарант = Годовой отчёт 2013 Белэксимгарант. — Мінск: Белэксімгарант, 2014. — С. 53-54. — 55 с.
- ↑ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2014). Праверана 27 студзеня 2017.
- ↑ А.Лукашэнка. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534 (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (29 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2017. Праверана 28 студзеня 2017.
- ↑ Сяргей Лінг. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 1997 г. № 1036 (руск.). Валерый Леванеўскі (лістапад 2011). Праверана 28 студзеня 2017.
- ↑ Андрэй Кабякоў. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2001 г. № 752 (руск.). Сайт «Заканадаўства Беларусі» (снежань 2013). Праверана 28 студзеня 2017.(недаступная спасылка)
- ↑ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацбанк Беларусі (13 лістапада 2011). Праверана 28 студзеня 2017.
- ↑ Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца.. штодзённа, на 01.01.2011 (1 студзеня 2014). Праверана 28 студзеня 2017.
- ↑ Уладзімір Хількевіч, Вераніка Арлоўская.. Айчыннаму экспарцёру бяспечна пад абаронай «Белэксімгаранта» 4-5. Звязда (27 красавіка 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Генадзь Міцкевіч. Статут Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання «Белэксімгарант» (Дадатак 7) (руск.)(недаступная спасылка). Белэксімгарант (8 жніўня 2014). Праверана 28 студзеня 2017.
- ↑ Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца.. штодзённа, на 04.08.2014. Нацбанк Беларусі (4 жніўня 2014). Праверана 28 студзеня 2017.
- ↑ Сяргей Лінг. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 1998 г. № 127 (руск.). Беларускі прававы партал (12 кастрычніка 2006). Праверана 28 студзеня 2017.