Белічанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белічанка
Характарыстыка
Даўжыня 30 (22,5[1]) км
Вадацёк
Вусце Уза
 • Каардынаты 52°31′14,50″ пн. ш. 30°41′22,50″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Уза → Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Веткаўскі раён, Гомельскі раён
physical
вусце
вусце
physical
вусце
вусце

Беліча́нка — рака ў Веткаўскім і Гомельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уза (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 30 км (22,5 км, 20 км з іх у Гомельскім раёне[1]). Пачынаецца за 1,3 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Данілавічы Веткаўскага раёна (за 0,8 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Першамайскі[1]). Вусце за 1 км на ўсход ад аграгарадка Цярэнічы Гомельскага раёна. Цячэ па Гомельскім Палессі. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У абалоне меліярацыйныя каналы. Сажалкі ў абалоне на поўдні ад рабочага пасёлка Бальшавік і на правым беразе каля вусця.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 79. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18—19. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]