Бенджамін Спок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бенджамін Спок
Benjamin McLane Spock (1976).jpg
Дата нараджэння 2 мая 1903(1903-05-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1998(1998-03-15)[1][4][…] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Benjamin Ives Spock[d][6]
Маці Mildred Louise Stoughton[d][6]
Род дзейнасці урач, афіцэр, вясляр, педагог, выкладчык універсітэта, псіхіятр, палітык, псіхолаг
Навуковая сфера педыятрыя
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
Сайт drspock.com
Подпіс Подпіс
Commons-logo.svg Бенджамін Спок на Вікісховішчы

Бенджамін Маклейн Спок (Benjamin McLane Spock; 2 мая 1903, г. Нью-Хейвен, штат Канектыкут, ЗША — 15 сакавіка 1998) — амерыканскі педыятр, педагог і грамадскі дзеяч.

Скончыў Іельскі ўніверсітэт (1925) і медыцынскія курсы пры ім (1929). У 1933—44 займаўся прыватнай практыкай у Нью-Ёрку. У 1944—46 на вайсковай службе, у 1947— 50 ад’юнкт-прафесар Мінесоцкага ўніверсітэта, у 1951—55 кіраваў аддзяленнем дзіцячай псіхіятрыі пры медыцынскіх курсах Пітсбургскага ўніверсітэта.

У кнізе «Дзіця і яго догляд» (1946) абагульніў свой вопыт педыятра, выклаў уяўленні пра ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей, развіццё здаровай і шчаслівай асобы. Галоўная ідэя Бенджаміна Спока — прызнанне адметнасці, унікальнасці асобы дзіцяці; ён раіў бацькам пазбягаць крайнасцей у выхаванні, праяўляць чуласць і ўлічваць жаданні дзіцяці, дамагацца такіх адносін з дзецьмі, калі адпадае неабходнасць у пакаранні. Важнейшым у выхаванні лічыў «метад цярпення», адначасова падкрэсліваў асноўную ролю бацькоўскага аўтарытэту, які не мае нічога агульнага з дыктатам, значэнне дысцыпліны для выхавання. У шматлікіх публікацыях выказаў свае ідэі па педагагічных праблемах: выхаванне праёмных і «цяжкіх» дзяцей, выхаванне ў няпоўнай сям’і, уплыў на дзяцей сямейных канфліктаў і разводаў, роля бацькі ў выхаванні і інш. Сваю грамадскую дзейнасць разглядаў як працяг гуманістычнай педагогікі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Baby and Child Care (1946, with revisions up to eighth edition, 2004)
  • A Baby’s First Year (1954)
  • Feeding Your Baby and Child (1955)
  • Dr. Spock Talks With Mothers (1961)
  • Problems of Parents (1962)
  • Caring for Your Disabled Child (1965)
  • Dr. Spock on Vietnam (1968)
  • Decent and Indecent (1970)
  • A Teenager’s Guide to Life and Love (1970)
  • Raising Children in a Difficult Time (1974)
  • Spock on Parenting (1988)
  • Spock on Spock: a Memoir of Growing Up With the Century (1989)
  • A Better World for Our Children (1994)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. 2,0 2,1 Benjamin Spock // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Benjamin Spock // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Benjamin Spock Праверана 8 сакавіка 2021.
  6. 6,0 6,1 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. 7,0 7,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.