Бенька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Святлана Бень
Serebryanaya-svadba-gogol-6sep2009.jpg
Канцэрт у клубе «Гоголь», 2009 год
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Святлана Вацлаваўна Бень
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1973(1973-06-20) (45 гадоў)
Месца нараджэння Віцебск
Краіна Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі Музыка, кампазітар, паэт, рэжысёр
Інструменты Гармонік, канцэрціна
Жанры Джаз, французскі шансон
Псеўданімы Бенька
Калектывы Серебряная свадьба

Бенька, сапр. Святла́на Ва́цлаваўна Бень (20 чэрвеня 1973, Віцебск, Беларуская ССР) — беларуская музыка, спявачка, тэатральны рэжысёр, акцёрка, паэт. Называе сябе найперш паэтам[1]. Шматгадовы лідар гурта «Серебряная свадьба».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і медыцынскіх работнікаў.[2].

Пастаноўшчыца некалькіх спектакляў у віцебскім лялечным тэатры «Лялька». Рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек («Пэпі Доўгаяпанчоха», «Жудасны спадар Ау», «Хатні вожык», Vermes («Чарвякі») і іншыя). Стваральніца лялечнага тэатра «Картонка».

З 2005 — лідар фрык-кабарэ-бэнда «Серебряная свадьба», з якім дала мноства канцэртаў у розных краінах свету і запісала некалькі альбомаў. Альбом «Сердечная мускулатура» (2011 год) атрымаў найвышэйшыя адзнакі экспертаў.[3] З 2016 года, калі гурт «Серебряная свадьба» сышоў у «бестэрміновы адпачынак»[4], шмат часу аддае тэатральным праектам, такім як «Из жизни насекомых»[5] (спектакль паводле твораў Мікалая Алейнікава). Выступае ў складзе «Мікракабарэ» з Арцёмам Залескім[6]. У 2017 годзе музыкі ўзялі ўдзел у праекце «(Не)расстраляная паэзія», запісаўшы кампазіцыю на вершы Ізі Харыка[1][7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]